Ванадзор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ванадзор
Remove ads

Ванадзор (па-армянску: Վանաձոր) — трэці па велічыні горад Армэніі пасьля Ерэвана і Гюмры. Адміністрацыйны цэнтар марза Лоры.

Хуткія факты
Remove ads

Транспарт

Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі Тбілісі-Гюмры. Адлегласьць па аўтамагістралі да Ерэвана 125 кілямэтраў, да Тбілісі — 146 кілямэтраў. Цэнтар шашэйных дарог на Ерэван (Дыліжан — Сэван), Гюмры, Тбілісі (Алавэрдзі), Ташыр. Разьвіта ўнутрыгарадзкая сетка маршрутных таксі (20 маршрутаў), таксі.

Культура і адукацыя

У Ванадзоры функцыянуе школа жывапісу, творы яе найбольш адораных выхаванцаў з посьпехам дэманструюцца на рэспубліканскіх і міжнародных выставах. У прапагандзе жывапісу вялікую ролю адыгрывае мясцовая карцінная галерэя. Адным з цэнтраў культурнага жыцьця гораду зьяўляецца дзяржаўны драматычны тэатар ім. Аванэса Абэляна. Лялечны тэатар.

У Ванадзоры дзейнічаюць шэраг вышэйшых навучальных установаў:

  • Ванадзорскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут ім. Аванэса Туманяна (1969). Рыхтуе кадры для ўсёй паўночнай Армэніі і армянскіх раёнаў Грузіі.
  • філіял Армянскага дзярж. політэхнічнага ўнівэрсытэту (1959),
  • філіял Армянскай дзярж. сельскагаспадарчай акадэміі.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads