Ванкувэр Ўайткэпс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ванку́вэр Ўайткэ́пс» (па-ангельску: Vancouver Whitecaps) — футбольны клюб з Канады, які базуецца ў горадзе Ванкувэры. Клюб выступае ў лізе МЛС, які аб’ядноўвае клюбы ЗША і Канады. Клюб паўстаў 18 сакавіка 2009 году, але трапіў у лігу ў 2011 годзе, стаўшы 17-й камандай чэмпіянату. У сэзоне 2012 году дружына сталася першай канадзкай камандай, якая кваліфікавалася ў плэй-оф Кубка МЛС. «Ўайткэпс» некалькі разоў рабіўся пераможцам чэмпіянату Канады, а таксама ў 2025 годзе траплялі ў фінал Кубка чэмпіёнаў КОНКАКАФ, дзе саступіў мэксыканскаму клюбу «Крус Асуль». У 2025 годзе ванкувэрскі клюб прыцягнуў міжнародную ўвагу, дзякуючы падпісаньню кантракту зь нямецкай супэрзоркай і пераможцам чэмпіянату сьвету 2014 году Томасам Мюлерам, які прыяднаўся да каманды на правах вольнага агента. Выхаванцам акадэміі клюбу ёсьць Альфонса Дэйвіс.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Канады:
- 2015, 2022, 2023, 2024, 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
