Альфонса Дэйвіс
канадзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфонса Дэйвіс (па-ангельску: Alphonso Davies; нар. 2 лістапада 2000 году) — канадзкі футбаліст, левы абаронца нямецкага клюбу «Баварыя» і нацыянальнай зборнай Канады. Вызнаецца як адзін з найлепшых абаронцаў у сьвеце, дзякуючы хуткасьці, дрыблінгу і творчасьці[5][6][7]. Паходзіць з Ганы.
Remove ads
Кар’ера
Дэйвіс стаў першым гульцом МЛС, які нарадзіўся ў 2000-х гадах. Выступы ў складзе «Ванкувэр Ўайткэпсу» прыцягнулі ўвагу эўрапейцаў, і ў студзені 2019 году футбаліст далучыўся да складу «Баварыі», паводле кантракту, разьлічанага да 2023 году[8][9]. У хуткім часе канадзец зьявіўся ў сваім першым матчы Лігі чэмпіёнаў 6 лістапада 2019 году ў пераможнай сустрэчы супраць «Алімпіякосу» (2:0)[10]. Дапамагла гульцу адсутнасьць Нікляса Зюле і Люкаса Эрнандэса праз атрыманыя пашкоджаньні. У першы ж сэзон 2019—2020 гадоў быў абраны пачаткоўцам сэзону Бундэсьлігі[11]. Разам з клюбам канадзец дамогся трэблу, то бок здабыў разам з дружынай перамогу ў чэмпіянаце і кубка Нямеччыны і стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў.
Remove ads
Дасягненьні
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2025
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2019, 2020
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2020, 2021, 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2020
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2020
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2020
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads