Варкута
горад у Рэспубліцы Комі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варкута́ (комі: Вöркута; па-ненецку: Варкута, Varkuta; па-расейску: Воркута) — горад у мескай акрузе Варкута рэспублікі Комі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі. Разьмешчаны за Паўночным палярным кругам на берагох ракі Варкута. Буйныя аўтамаґістралі, што зьвязвалі б горад з цэнтральнай Расеяй, адсутнічаюць. Паўночнай чыгункай Варкута зьвязаная з астатнімі гарадамі рэспублікі.
Адлегласьць да сталіцы рэспублікі — Сыктыўкару — 904 км.
Remove ads
Гісторыя
Працоўны пасёлак Ру́днік на месцы Варкуты быў заснаваны ў пачатку 1930-х гадоў геаляґічнай экспэдыцыяй. Пасёлак знаходзіўся ў Вяліказямельскай тундры ў раёне выведаных запасаў вуглю. У 1943 годзе пасёлак атрымаў статус гораду, а напрыканцы 1970-х колькасьць жыхароў пераўзышла 100 000 чалавек.
Пасьля распаду СССР назіраецца вялікае зьмяншэньне колькасьці жыхароў гораду, што зьвязана з агульным заняпадам вугальнае прамысловасьці, якая зьяўляецца местаўтваральнай галінай прамысловасьці Варкуты. Шырока вядомы пікет варкуцінскіх шахтараў, якія прыязджалі мітынґаваць у Маскву.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Горад знаходзіцца на берагох ракі Варкута. Варкута знаходзіцца на 150 км на поўнач ад Паўночнага палярнага кругу. Да сталіцы рэспублікі — 904 км. Горад падпарадкоўваецца маскоўскаму часу (GMT +4).
Клімат субарктычны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня дасягае амаль -20 °C, сярэдняя тэмпэратура ў ліпені — 13,1 °C. Працягласьць зімы складае прыкладна 8 месяцаў, замаразкі магчымыя нават улетку. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра — -5,3 °C.
Remove ads
Рэпрэсійныя ворганы ў Варкуце
Сярод жыхароў колішняга Савецкага Саюзу Варкута вядомая як сынонім месца ляґернага пакараньня, у якіх дасылалі асоб, што зазналі на сабе наступствы сталінскіх рэпрэсіяў.
З 1930-ых па 1950-ыя гады ў Варкуце дзейнічаў Ухтпечляг (пасьля 1938 — Варкутляг), які зьяўляўся найбуйнешай часткай сыстэмы ГУЛАГ. У пэрыяд свайго росквіту у Варкутлягу знаходзілася прыкладна 73 000 чалавек[2].
Пасьля ліквідацыі ГУЛАГу Варкута заставалася месцам канцэнтрацыі выпраўленчых установаў да 1980-ых гадоў.
Этымалёгія назвы
Расейская назва Воркута паходзіць зь ненецкае мовы (па-ненецку: Варкута, Varkuta; варк, vark - мядзьведзь) і перакладаецца прыкладна як «Мядзьведжае месца», або «Месца, якое збыткуе медзьвядзямі».
Галерэя
- widths=150
- Тыповы жылы квартал Варкуты.
- Горны каледж у Варкуце.
- Званіца ў Варкуце.
- Гарадзкі парк.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads