2025
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
2025 (MMXXV) — цяперашні год і звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў сераду; 2025-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 25-ы год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 6-ы год 2020-га дзесяцігодзьдзя.
Remove ads
Падзеі
Студзень
- 1 студзеня:
- 15 чалавек загінулі і 35 параненыя ў выніку тэракту ў Новым Арлеане.
- Баўгарыя і Румынія далучыліся да Шэнгенскае зоны.
- 12 чалавек загінулі ад страляніны ў Цэціне (Чарнагорыя); забойца таксама застрэліўся.
- 6 студзеня: Інданэзія стала афіцыйнай удзельніцай БРЫКС.
- 7 студзеня:
- 8 студзеня: 20 чалавек загінулі ў часе нападу на палац прэзыдэнта ў сталіцы Чаду Нджамэне.
- 15 студзеня: Паўднёвакарэйская паліцыя арыштавала прэзыдэнта Юн Сук Ёля за спробу ўвядзеньня ваеннага стану.
- 19 студзеня: Ізраіль і «Рух ісламскага супраціву» дамовіліся пра спыненьне вагню і абмяняліся вязьнямі.
- 21 студзеня: У часе пажару ў гатэлі на гарналыжным курорце Карталкая ў турэцкай правінцыі Балу загінулі 78 чалавек.
- 24 студзеня:
- Пасьля 1,5-месячнага бязьдзеяньня ўключаны 2-і энэргаблёк Астравецкай АЭС.
- Сэрыя байкотаў розьнічных крамаў распаўсюджваецца на некалькі краінаў Паўднёва-Ўсходняй Эўропы.
- 26 студзеня: Амэрыканка Мэдысан Кіз ды італьянец Янік Сынэр сталі пераможцамі Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
- 27 студзеня:
- Кангалескія паўстанцы захапілі сталіцу Паўночнага Ківу — места Гому.
- Швэцыя арыштавала карабель, падазраваны ў пашкоджаньні некалькіх тэлекамунікацыйных кабэляў у Балтыйскім моры.
- 28 студзеня: Прэм’ер-міністар Сэрбіі Мілаш Вучавіч падаў у адстаўку ў выніку пратэстаў пасьля трагедыі ў Новым Садзе.
- 30 студзеня: У Нікарагуа была ўведзеная дыярхія, Даніель Артэга й Расарыё Мурыльё сталі супрэзыдэнтамі.
Люты
- 2 лютага:
- Мужчынская зборная Даніі па гандболе чацьверты раз стала чэмпіёнам сьвету.
- Адбылася 67-я цырымонія «Грэмі»: запісам году прызнаная «Not Like Us» Кендрыка Ламара, альбомам году — Cowboy Carter Біёнсэй.
- 4 лютага: У выніку Страляніны ў школе ў швэдзкім горадзе Эрэбру загінулі як мінімум 11 чалавек.
- 8 лютага: Былы прэзыдэнт Намібіі Сэм Нуёма памёр ва ўзросьце 95 гадоў.
- 9 лютага:
- Патрыятычны зьвяз на чале з Брыгітай Гаас атрымаў большасьць месцаў у Ляндтагу Ліхтэнштайну.
- Партыя «Самавызначэньне» на чале з Альбінам Курці атрымала большасьць месцаў у Асамблеі Косава.
- 12 лютага: Прэзыдэнт Румыніі Кляўс Яганіс сышоў у адстаўку на фоне крызісу з-за скасаваньня вынікаў выбараў.
- 16 лютага: Фільм Канкляў атрымаў чатыры ўзнагароды на прэміі BAFTA, у тым ліку прэмію «Найлепшы фільм».
- 21 лютага: Было даказана, што пустая грабніца Wadi C-4 блізу Люксору належала фараону Тутмосу II.
- 23 лютага:
- На фэдэральных выбарах у Нямеччыне партыя ХДС/ХСС на чале з Фрыдрыхам Мэрцам атрымала большасьць месцаў у Бундэстагу.
- Завяршыўся 75-ы Бэрлінскі кінафэстываль, «Залатога мядзьведзя» атрымаў фільм Мары.
- 25 лютага: У Амдурмане здарылася авіяцыйная катастрофа з самалётам Ан-26 ВПС Судану.
- 26 лютага: у японскай прэфэктуры Іватэ пачаўся лясны пажар; 3 сакавіка ён стаў найбуйнейшым у краіне па меншай меры за апошнія пяць дзесяцігодзьдзяў.
Сакавік
- 2 сакавіка:
- Касьмічны апарат Blue Ghost амэрыканскай кампаніі Firefly Aerospace пасьпяхова зьдзейсьніў мяккую пасадку на Месяц.
- На цырымоніі ўручэньня прэміі «Оскар» фільм Анора атрымаў пяць узнагарод, у тым ліку ў намінацыі «Найлепшы фільм».
- 4 сакавіка:
- Злучаныя Штаты ўвялі тарыфы ў дачыненьні да Канады (набылі моц 4 сакавіка) й Мэксыкі й павысілі тарыфы ў дачыненьні да Кітая; з боку Канады й Кітая былі ўведзеныя зваротныя тарыфы.
- Кітайскі архітэктар Лю Цзякунь узнагароджаны Прытцкераўскай архітэктурнай прэміяй.
- 5 сакавіка: Эндру Барто й Рычард Сатон узнагароджаныя прэміяй Т’юрынга за працу над навучаньнем з узмацненьнем.
- 6 сакавіка: Касьмічны апарат Athena кампаніі Intuitive Machines прызямліўся на Месяц пад няправільным вуглом і ня змог завяршыць місію.
- 11 сакавіка: Былы прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ быў арыштаваны на падставе ордэру Міжнароднага крымінальнага суду, які абвінавачвае яго ў злачынствах супраць чалавецтва.
Заплянаваныя падзеі
- 13 красавіка — 13 кастрычніка: Сусьветная выстаўка 2025 году ў Осацы[1].
Remove ads
Нараджэньні
Сьмерці
Люты
- 17 лютага: Джын Гэкман, ягоная жонка Бэтсі Аракава й адзін зь іх трох сабак былі знойдзеныя мёртвымі ў сваім доме ў Санта-Фэ (26 лютага)[2].
Чэрвень
- 22 чэрвеня: Радзім Гарэцкі, акадэмік-геоляг
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads