Варона
род птушак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варона[1] (па-лацінску: Corvus) — шырока распаўсюджаны род зь сямейства крумкачовых (Corvidae). Да ліку гэтага роду прылічваюць такія віды, як то вароны, крумкачы і гракі. Да відаў, якія звычайна сустракаюцца ў Эўропе, адносяць чорную варону, шэрую варону, крумкача і грака. Прыблізна 46 прадстаўнікоў гэтага роду сустракаюцца на ўсіх кантынэнтах у мерным клімаце, за выключэньнем Паўднёвай Амэрыкі і некалькіх астравоў. Віды гэтага роду складаюць траціну ад усіх відаў сямейства крумкачовых.
Віды варонаў цалкам чорныя або чорныя з даданьнем белага або шэрага апярэньня. Гэты моцныя птушкі з магутнымі дзюбамі ды нагамі. Назіраецца абмежаваны плоцевы дымарфізм. Віды гэтага роду пераважна зграйныя, прывязаныя да пэўнай тэрыторыя ды ўсёедныя. Нядаўнія дасьледаваньні выявілі, што некаторыя віды варонаў здольныя ня толькі выкарыстоўваць інструмэнты, але і будаваць прылады[2]. Вароны ў цяперашні час зважаюцца аднымі з самых разумных жывёлаў у сьвеце[3], а іхні каэфіцыент энцэфалізацыі параўнальны з каэфіцыентам многіх прыматаў[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads