Варшаўская школа эканомікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варшаўская школа эканомікі (Вышэйшая камэрцыйная школа) (па-польску: Szkoła Główna Handlowa w Warszawie, па-ангельску: SGH Warsaw School of Economics (WSE)) — найбуйнейшая эканамічная навучальная ўстанова ў Польшчы. Школа заснавана ў 1906 годзе пад назвай «Прыватныя гандлёвыя курсы Аўгуста Цялінскага». У сацыялістычнай Польшчы школа называлася «Галоўная школа плянаваньня і статыстыкі» (па-польску: Szkoła Główna Planowania i Statystyki).
У наш час у школе навучаецца звыш 13 000 студэнтаў; працуе каля 800 выкладчыкаў. Усё 10 навучальных карпусоў школы разьмешчаны ў цэнтры Варшавы.
Асноўныя падразьдзяленьні школы: факультэт сусьветнай эканомікі і 4 калегіі (эканамічнага аналізу; сацыя-эканомікі; дзелавога адміністраваньня; мэнэджмэнту і фінансаў).
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Конрад Паўлік, пасол Польшчы ў Беларусі.
Крыніцы
Вонкавыя Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads