Васькаў камень

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ва́ськаў ка́меньвалун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды рэспубліканскага значэньня ад 22.12.1988.

Хуткія факты Найбліжэйшае мястэчка, Каардынаты ...

Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад в. Аўгустова і за 2 км на ўсход ад Крыніцы Валожынскага раёну Менскай вобласьці, на схіле марэннай грады, у лесе. У 150 м ад павароту налева да асфальтавага заводу (далей дарога ідзе да в. Крыніца) справа відаць зьезд у лес. Лясная дарога прыдатная для цяжкой тэхнікі. Праз 500-600 мэтраў яна паварочвае налева, дзе на разьвілцы дарог у кустах і ляжыць валун.

Валун сіеніту даўжынёй 3,9 м, шырынёй 3,2 м, вышынёй 1,7 м, у абводзе 11 м, аб’ём 21 м3, маса каля 56 т. Прынесены ледавіком каля 125 тысячаў гадоў назад з поўдня Фэнаскандыі. Узровень радыеактыўнага выпраменьваньня складае 36,6 пры ўзроўні навакольнага асяродзьдзя 16,0 мікрарэнтген у гадзіну. Памеры бачнай часткі Васькава каменя былі значна большыя да ўзрыв, з дапамогаю якога ў свой час спрабавалі разбурыць валун.

Па расказах мясцовых жыхароў, штогод ля яе сяляне раней адзначалі сьвята збору ўраджаю. Падчас палявых дасьледаваньняў у вёсках Крыніца і Філіпіняты задалося выявіць, што гэты камень таксама мае назву Чортаў камень. Апавядаюць, што раней тут жыў чорт, які добра шыў адзеньне — варта было пакласьці на камень манэту, як назаўтра рэч будзе гатовая. Хутчэй за ўсё ў далёкія паганскія часы гэты валун быў месцам пакланеньня нашых продкаў, але з прыходам хрысьціянства камень быў пракляты і яму была дадзена назва “Чортаў” дзеля таго каб адахвоціць насельніцтва ад паганскай рэлігіі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads