Філіпіняты

вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Філіпіняты[1] (таксама сустракаецца — Філіпіня́та, Піліпіня́ты)[1]) — вёска ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Валожыну, 8 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі МаладэчнаЛіда, 88 км ад Менску.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфія

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на захадзе цячэ ручай, злучаны з р. Бярэзіна (правы прыток р. Нёман). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Куцяняты і далей па шашы Валожын—Гародзькі.

Пляніровачна складаецца з выгнутай вуліцы мэрыдыянальнай арыентацыі з завулкамі, забудаванай двухбаковай, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадзкія будынкі ў цэнтры, гаспадарчы сэктар — на паўднёва-заходняй ускраіне.

Remove ads

Гісторыя

У 1897 годзе вёска ўваходзіла ў склад Забрэскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.

У 1921—1939 гадах знаходзілася пад уладай Польскай Рэспублікі. Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 да 16 ліпеня 1954 году — цэнтар сельсавету ў Валожынскім раёне Баранавіцкай вобласьці.

У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. На франтах загінулі 12 вяскоўцаў.

З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. 11 кастрычніка 1949 году арганізаваны калгас «Чырвоная зара», які абслугоўвала Вішнеўская МТС.

З 20 студзеня 1960 году — у Менскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 году — у Валожынскім раёнах. У 1940—1954 гадах цэнтар Філіпіняцкага сельсавету.

З 16 ліпеня 1954 да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Забрэскага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 — 57 двароў, 336 жыхароў.
  • 1904 — 327 жыхароў.
  • 1908 — 359 жыхароў.
  • 1921 — 66 двароў, 378 жыхароў.
  • 1940 — 80 двароў, 495 жыхароў.
  • 1959 — 371 жыхар.
  • 1994 — 108 двароў, 259 жыхароў.
  • 2002 — 85 двароў, 186 жыхароў.
  • 2008 — 76 гаспадарак, 152 жыхары
  • 2019 — 67 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads