Васіль Каранькоў
расейскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Каранькоў па-расейску: Васи́лий Афана́сьевич Кореньков.
Нарадзіўся ў 1872 годзе ў сяле Высокае Аршанскага павету. Кравец і земляроб. Атрымаў пачатковую адукацыю[1].
27 сакавіка 1906 году быў абраны ў Першую Дзяржаўную Думу Расеі са складу выбаршчыкаў Магілёўскага губэрнскага выбарчага сходу. Уваходзіў у групу пазапартыйных дэпутатаў-сялянаў беларусаў ад пяці Паўночна-Заходніх губэрняў. У думскіх камісіях не працаваў. Пад час дэбатаў па складаньні адраса на тронную прамову 4 траўня заявіў коратка:
«…Я, панове прадстаўнікі, зьвяртаю асаблівую ўвагу на тое, што вы не жадаеце зьмясьціць зямельнае пытаньне ў першых радках адраса. Гэта памылкова. Мы, сяляне, зладжана прынялі пастанову з патрабаваньнем амністыі. Амністыю мы зьмясьцілі, так бы мовіць, у першыю чаргу. У другую варта патрабаваць зямлі. На першым месьце пастаўлена амністыя. На другое належыць паставіць зямлю, а на трэцьцяе ўсеагульную адукацыю. Калі гэта будзе выканана, то мы ўсе ахвотна падпішамся пад адрасам…»[2]
«…Першая наша патрэба — зямля, другая — адукацыя. Мы нават непісьменныя, мы нічога ня ведаем, вось за гэта нас ашукваюць, таму што мы ўсе неадукаваныя. Сяляне, па-першае трэба пытаць Гасудара Імператора, каб ён дапамог нам у барацьбе з супернікамі. Колькасна нас сялян багата, але адукаваных у нас зусім крыху. Мы нічога ня ведаем…»[3][4]
Пасьля роспуску Думы вярнуўся ў Высокае. 10 жніўня 1921 году быў арыштаваны і прысуджаны да аднаго году зьняволеньня як чалец партыі эсэраў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29 траўня 1992 году пракуратурай Віцебскай вобласьці[5][6].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads