Высокае (пасёлак, Віцебская вобласьць)

пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Высокае (пасёлак, Віцебская вобласьць)
Remove ads

Высо́кае[2] — пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 кілямэтраў на поўнач ад Воршы, усходняй сваёй мяжой выходзіць да міжнароднай аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8), заходняй мяжой выходзіць да левага берагу ракі Аршыцы ў месцы ўпадзеньня ў яе ракі Міронаўкі. Праз Высокае праходзіць рэспубліканская аўтамабільная дарога Віцебск — Ворша (Р87). Цэнтар Высокаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Сяло Высокае ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з 1607 году.[3] Сярэдзіна XVII ст. — пажыцьцёвае маёмасьць Язэпа Паўловіча (па-польску: Józefowi Pawłowiczowi), гербу «Прыяцель» (па-польску: Негb Pгzyjaciel).[4] У XVIII ст. ва ўласнасьці каталіцкага касьцёла.[5]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Высокае ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у складзе Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802 году ў Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. цэнтар Высокаўскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні.[6]

У 18-19 стагодзьдзях дзейнічалі прадпрыемствы: суконная мануфактура (1796—1797), Высокаўская папяровая фабрыка з 1828 па 1885 (уласьнік — стацкі саветнік Мазаракіо, Ільля), вінакурня (1794—1913), невялікі вапнавы завод, млын, лякарня і працавала шмат рамесьнікаў — шаўцоў і краўцоў[7],[8].

Маёнтак «Высокае», атрыманы ў спадчыну ў 1872 годзе графіняй Марыяй Ронікер (*Санкт-Пецярбург 1.7.1832, †Варшава 15.10.1905)[a] складаўся з 7500 дзесяцін зямлі (у тым ліку 3556 дзесяцін пад лесам , 560 дзесяцін ворнай зямлі і сенажаці 250 дзесяцін), вінакурні, млына, трох корчмаў[9]

У 1867 гаду адкрыта Высокаўская земскае народная вучэльня, дзе вучыліся і хлопчыкі, і дзяўчынкі.[9].

Remove ads

Інфраструктура

  • Дзяржаўная прафэсійна-тэхнічная вучэльня №166 (ДПТВ-166), якая ў 2007 року была ператвораная ў ліцэй, на вуліцы Шасэйнай, дом 6в, тэл./факс 27-93-47.
  • «Дом культуры» на вуліцы Шасэйнай, дом 6, тэл. 27-91-53.
  • Пошта на вуліцы Шасейнай, 6а.

У сяле ёсьць школа, дзіцячы сад.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 336 чал.[10]; 1886 год — 357 чал.[11]; 1897 год — 554 чал. (297 муж. і 257 жан.), зь іх 554 праваслаўных[12].
  • XX стагодзьдзе: 1996 год — 1605 чал.; 1999 год — 1325 чал.
  • XXІ стагодзьдзе: 2010 год — 1162 чал.

Славутасьці

Thumb
Сьвята-Ільлінская царква

Сьвята-Ільлінская царква

Помнік архітэктуры першай паловы XIX ст.[13] [10] Да 1839 году парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Сьвятар: Яан Альхімовіч.[14] На загад Архіяпіскапа Полацкага і Віцебскага Васіля Лужынскага уласьнік маёнтка «Межаўскі ключ» Канстанцін Любамірскі фундаваў пабудову цаглянай царквы рэтраспэктыўна-расейскага стылю. [15] Цяпер знаходзіцца ў паўразбураным стане.

Сядзібна-паркавы ансамбль Макшыцкіх.

Другая палова XIX стагодзьдзя/пачатак XX стагодзьдзя.

Вайсковыя могілкі часоў другой Сусьветнай вайны.

Remove ads

Асобы

  • Васіль Каранькоў — палітычны дзеяч: чалец І Дзяржаўнай Думы Расеі з Магілёўскай губэрніі[17].
  • Міхаіл Макшыцкі — грамадзкі дзеяч[18].

Заўвагі

  1. Марыя Ганна Даротэя Любамірская (па-польску: Maria Anna Dorothea ks. Lubomirska) дачка князя Канстанціна Станіслава Любамірскага(*18.11.1786, †Варшава 25.4.1870 ) (па-польску: Konstanty Stanislaw Xawery Lubomirski), унучка князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (*1747, †Дуброўна 1819 ) (па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). 18.10.1870 другі шлюб з Раманам Ронікерам (*1832, †Варшава 16.01.1918) (па-польску: Roman Ronikier)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads