Васіль Петручук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Петручук (23 жніўня 1926, в. Грабавец Гайнаўскага павета Беластоцкага ваяводзтва — 19 студзеня 2019[1][2][3], Беласток) — беларускі пісьменьнік[4].
Remove ads
Жыцьцё
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1943—1944 гг. рабіў парабкам у вёсцы Елянка. Пасьля Другой сусьветнай вайны служыў у Корпусе ўнутранай бясьпекі Польшчы, ваяваў з УПА, быў паранены. Займаўся на курсах разьведчыкаў (Уроцлаў, 1950—1951). Рабіў у Варшаве (1951—1960). Вучыўся ў школе контрвыведкі (Легіянова, 1960—1961). Зноў рабіў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 г. пераведзены ў Беласток. У 1969 г. выйшаў у адстаўку. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 г.

Узнагароджаны наступнымі ўзнагародамі:
- польскімі ордэнамі:
- Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы,
- Залатым Крыжам заслугі,
- Крыжам партызанскім,
- Сярэбраным Крыжам заслугі,
- мэдалямі, савецкім ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 г. Першае апавяданьне на беларускай мове надрукаваў у 1975 г. у газэце «Ніва». Асноўныя пытаньні творчасьці Васіля Петручука — жыцьцё ў міжваеннай Польшчы[5].
Пахаваны на праваслаўных могілках у раёне Дайліды ў Беластоку.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads