Віктар Швед

беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Швед
Remove ads

Ві́ктар Мікі́тавіч Швед (23 сакавіка 1925, в. Мора, Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча — 22 кастрычніка 2020[1][2][3]) — беларускі[4] паэт, перакладчык, публіцыст, грамадзкі дзяяч. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1971).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году[5] ў сялянскай сям’і ў беларускай вёсцы Мора[6] на Падляшшы ў Польскай Рэспубліцы. Вучыўся ў польскай школе ў Моры, а пасьля ў Орлі. Пра гэта ў «У адроджанай краіне» ён пісаў так: «Не было на Беласточчыне навучаньня беларускай мове. Польскія асьветныя ўлады арганізавалі вясковыя чатырохклясныя школы і так прыдумалі ў іх навучаньне: дзеці вучыліся сем гадоў; у першай і другой клясе па годзе, у трэцім два гады і ў чацьвертай клясе тры гады». Тады ён пачаў пісаць вершы на польскай мове.

Меў бацькоў з заможнай сялянскае сям’і. Тата ваяваў у першую сусьветную вайну на баку Расеі. Пад час баёў папаў у палон, аднак змог зьбяжаць. Быў у сваёй вёсцы Мора. У ёй хаваўся ад прызыву ў войска Расеі. Доўга ня мог сядзець пад страхам паўторнага прыгону на вайну, таму тата Віктара Шведа выехаў у глыб Расеі ў Кіеўскую губэрню да манахаў Кіева-Пячэрскае Лаўры. Ў тым манастыры быў манахам яго дзядзька. У манахаў тата рабіў земляробам: араў, сеяў, жаў. Пасьля перавароту ў 1917 годзе рашыў тата вяртацца назад да вёскі Мора[7].

У часы Польшчы сям’я Шведаў была зямянамі і займалася земляробствам. У маленстве (узрост 4-ох год) В. Швед хварэў трахомаю, аднак хвароба не пакінула сьлядоў. В. Швед вучыўся ў школе ў Орлі. Памятаў сваю першую паездку са сваімі школьнікамі ў «міжваенны» Беласток, якая стала для яго «успамінамі на ўсё жыцьцё»[8].

Сям’я Шведаў мела сваю зямлю. Сям’я В. Шведа была пад пастаянным страхам пакараньняў польскіх уладаў. Тата В. Шведа зьбіраўся ехаць у Аргентыну, каб «карчаваць аргентынскі лес»[9]. Тата В. Шведа судзіўся ў судах па розных злоўжываньнях і карах дзяржаўных устаноў Польшчы. Дапамагла нечаканая вайна зь немцамі й напад СССР 17 верасьня 1939 году. Зьнішчэньне польскае дзяржавы прывяло да прыпыненьня пакараньняў з боку ўлад. Аднак лёгка было нядоўга. З прыходам савецкае ўлады пачаліся прыдзіркі з боку НКУС БССР. Сям’я Шведаў была пастаўлена на ўлік «кулакамі». У іх забралі ледзь усё збожжа. Верагодна, сям’я Шведаў папала ў сьпіс да высяленьня. Аднак «павязло», бо тата В. Шведа «акульгавіў»[10].

Thumb
Віктар Швед у 1938 годзе. Хлопец адзеты ў адзеньне скаўта.

У 1939 годзе Віктар Швед пайшоў вучыцца ў беларускую школу-дзесяцігодку ў вёсцы Орля, дзе навучалі на беларускай мове. Ён успамінаў, што яго вучыла матэматыцы габрэйка Лея Юнгерман[11]. Яна вучыла на беларускай мове, хоць уцякла з Варшавы ад нацыстаў. Большасьць настаўнікаў прывезьлі з БССР. В. Швед вучыўся два гады на роднае мове і пачаў пісаць вершы на беларускае мове. Быў на першае алімпіядзе дзіцячае творчасьці ў Бельску[12].

Thumb
Віктар Швед у 1942 годзе.

В. Швед выпускнік Беларускага ліцэя ў Бельску-Падляскім (1946).

Пасьля вайны й заканчэньня школы пачаў рабіць. Аднак не забыў паэзію. Свой першы друк В. Швед зьдзейсьніў у тыднёвіку «Ніва». Зь ім ён супрацоўнічаў больш 50 год. У ім убачыла сьвет 2 500 вершаў[13]. У той час польскія ўлады абвінавачвалі беларусаў у жаданьні адрыву Падляшша да СССР[14]. В. Швед быў членам Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа»[15].

Пасьля другога зьезду БГКТ, які быў 30 красавіка 1958 году Віктар Швед быў выбраны сакратаром ГП БГКТ[16]. Ён пераехаў у Беласток, каб рабіць там у ГП БГКТ на новае пасадзе. Віктар Швед у 1960 годзе захацеў вярнуцца ў Варшаву і рабіць у Варшаўскім аддзеле БГКТ. Паколькі сродкі на расходы на плату работнікам былі абмежаваныя, старшыня ГП БГКТ Уладзімер Станкевіч звольніў з работы Рычарда Адамовіча і Гайлевіч і выручаныя такім чынам грошы прызначыў на заробак Віктара Шведа. Напрыканцы 1960 году ён быў прызначаны інструктарам ГП БГКТ у Варшаўскі аддзел[17]. З гэтага часу ў Варшаўскім аддзеле склалася нетыповае становішча: было свае праўленьне і адначасова інструктар ГП БГКТ, які, па сутнасьці, быў незалежны ад праўленьня аддзела.

У 1960-ыя гады ў Варшаве сустрэўся з Ларысай Геніюш.

Thumb
У Доме творчасьці пісьменьнікаў "Іслач". Зьлева направа: Ян Чыквін, Віктар Швед, Адам Мальдзіс. Прыблізна 1980-ыя гады.

Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленьне журналістыкі (1955) і аддзяленьне беларускай філялёгіі (1969) Варшаўскага ўнівэрсытэта. Працаваў журналістам у «Ніве», рэдактарам у выдавецтве «Кніга й веды» ў Варшаве (1960—1988).

28 верасьня 1980 году адбыўся пленум ГП БГКТ, які рашыў зьвярнуцца да першага сакратара ЦК ПАРП Станіслава Кані з просьбаю перагледзець ранейшыя рашэньні і вярнуць БГКТ усё тое, што забралі ў 1970-ыя гады[18]. Для падрыхтоўкі нарысу мэмарыяла пленум ГП БГКТ паклікаў камісыю ў складзе Аляксандра Баршчэўскага, Юрыя Туронка і Віктара Шведа. Падрыхтаваны неўзабаве праект мэмарыяла выклікаў няўпэўненасьць і заклапочанасьць старшыні ГП БГКТ Мікалая Самоціка, сакратара Янкі Зенюка і Аляксандра Баршчэўскага. Юры Туронак спамінаў:

Яго цэлы месяц абмяркоўвалі, папраўлялі, перапісвалі, імкнуліся зьлімінава́ць[a] непрыемныя для партыі сьцьвярджэньні.

— За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны[18].

Найбольшы клопат справіла дакумэнтаваная аргумэнтацыя ўплыву дзяржаўнай палітыкі Польшчы на цяжкае становішча ў галіне школьнага навучаньня беларускае мове. Гэтая аргумэнтацыя была зьнята з нарысу мэмарыялу[19]. ГП БГКТ рабілі віноўнымі бацькоў вучняў, якія ня хочуць вучыць беларускую мову. Юрыя Туронка назвалі «некампэтэнтным у галіне школьніцтва». У адказ Юры Туронак 4 лістапада 1980 году паслаў Старшыні ГП Мікалая Самоціку ліст, у якім яшчэ раз прадставіў свой погляд на гэтае пытаньне. Перамовы аб спраўленьні патрэбаў БГКТ адбываліся з сакратаром Беластоцкага ваяводскага камітэта ПАРП Стэфанам Завадзінскім. Станоўчых вынікаў яны не далі.

1 сьнежня 1982 году Юры Туронак напісаў заяву аб выхадзе з Галоўнага праўленьня БГКТ[20].

Пасьля выхаду на пэнсыю Віктар Швед жыў у Беластоку. Сябра Саюза польскіх пісьменьнікаў і Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа».

Развал СССР і стварэньне незалежнае Беларусі Віктар Швед сустрэў з радасьцю[21]. У 1992 годзе В. Швед сустрэўся з Васілём Быкавым і падарыў яму свой зборнік вершаў[b].

Thumb
Віктар Швед і яго подпіс

В. Швед хварэў на мачавы пухір. У 2007 годзе прысутнічаў на сьвяце — «Дзесяць год навучаньня на беларускае мове ў Беластоку»[22]. У 2008 годзе памерла сястра Ніна[23]. У 2009 годзе памёр брат Пётар[24]. У 2000-ыя гады Віктар Швед быў зьдзіўлены абвінавачваньнямі ўлад А. Лукашэнкі Польшчы ў жаданьні далучэньня часткі земляў Беларусі[25]. В. Швед выступаў супраць дзяржаўнае мовы Беларусі — расейскае мове.

У 2008 годзе прымаў удзел у сьвяткаваньні 90-ай гадавіны абвяшчэньня БНР і прысьвяціў верш «Дваццаць Пятага Сакавіка»[26].

Уваход у склад Эўразьвязу Віктар Швед успрыняў без вялікіх надзеяў. І жыцьцё беларусаў Падляшша не зьмянілася пасьля прыняцьця Польшчы ў Эўразьвяз[27].

6 красавіка 2020 году было 95 гадоў Віктару Шведу[28]. Выдалі кнігі «З мора ў горад» (Беласток, Польшча) і «Мора Віктара Шведа» (Менск, Беларусь).

Памёр 22 кастрычніка 2020 году[29][30][31].

Remove ads

Творчасьць

Thumb
Рукапіс Віктара Шведа

Першы твор — верш «Я — беларус» — убачыў сьвет 24 сакавіка 1957 году на старонках тыднёвіка «Ніва»[32]. Пісаў на беларускай і польскай мовах. Апублікаваў зборнікі вершаў:

  • «Жыцьцёвыя сьцежкі» (1967),
  • «Дзяцінства прыстань» (1975),
  • «Дружба» (Менск, 1976),
  • «Мая зялёная Зубровія» (Менск, 1990),
  • «Родны схоў» (1991),
  • «Вясёлка» (1991),
  • «Вершы Натальцы» (1998).

Пра Віктара Шведа памятаюць і часта праводзяць у яго памяць розныя мерапрыемствы[33][34].

У яго паэтычных зборніках раскрываецца тэма вернасьці роднай зямлі і мове,[35] адлюстравана драма беларускай вёскі і роднай мовы ў выніку дэнацыяналізацыі і гратэскавай правінцыйнай урбанізацыі.[36] Пісаў для дзяцей.

Перакладаў зь беларускай, расейскай, украінскай моў на польскую, з польскай — на беларускую. У перакладзе на польскую мову выйшла кніжка В. Шведа «Выбраныя вершы» (1997). Некаторыя яго вершы пакладзены на музыку.

Можна сказаць, што праз вершы Віктар Швед выказваў свае погляды на жыцьцё й на грамадзтва.

Віктар Швед у 2010 годзе сказаў, што пасьля адзначаньня пяцідзесяцігодзьдзя аб'яднаньня «Белавежы», па стане на 2010 год, у яе складзе было 20 дзейных членаў[37], якія маюць свае зборнікі. Белавежа выпусьціла каля 200 кніг, 7 альманахаў і 12 гадавікоў Тэрмапілы.

Сучасная Польшча зьяўляецца краінаю дзьвюх літаратур: польскае й беларускае[37][38]. Таму беларуская літаратура Польшчы належыць як польскаму, так і беларускаму кантэксту. В. Швед спасылаўся на літаратурных крытыкаў, якія гаварылі, што «Белавежа» зьяўляецца найстарэйшай і з найбольшымі творчымі дасягненьнямі літаратурнаю групаю ў Польшчы[37].

Большасьць твораў В. Шведа напісаная на беларускае мове. Былі творы на польскае мове. Творы можна дзяліць:

  • асабістыя пра свае жыцьцё й сваіх блізкіх і родных людзей
  • грамадзкія пра мову і беларусаў Падляшша
  • розныя іншыя пытаньні

Асабістыя

Можна прывесьці адзін з асабістых вершаў:

Бацькі найдаражэйшыя на сьвеце,
Пашана ім, любоў і наш паклон.
Заўсёды памятаюць аб іх дзеці
Да жыцьця апошніх сваіх дзён.

А калі адыдзем за бацькамі,
Калі аб нас ужо загіне слых,
Верым, што будзем жыць і мы таксама
У сэрцах блізкіх, тых, яшчэ жывых.

— Віктар Швед. Верш "Вера".[39]

Грамадзкія пра мову й беларусаў Падляшша

Віктар Швед прысьвяціў некалькі дзясяткаў вершаў беларусам Польшчы. Ён апісваў сьціраньне беларусаў у Падляшшы. У Беластоку па мысьлі В. Шведа палова насельнікаў — беларусы. Аднак ніхто зь іх ня хоча гаварыць па-беларуску.

Сядзім, як мышы пад мятлою,
Каб нас толькі не краналі.

— Віктар Швед. Верш "Дзіўны горад Беласток".[40]

Дзяцей у школах «толькі горстачка» вывучае беларускую мову. На мерапрыемства "50 год дзейнасьці БГКТ і тыднёвіка «Ніва» В. Швед зьвяртаў увагу на моладзь, якая ня надта прагне разьвіваць «белмову»[41].

Thumb
Віктар Швед (зьлева) і Анатоль Парэмбскі. Польшча, 2000-ыя гады.

Вітаў правядзеньне Басовішча, бо для В. Шведа было прыемна бачыць маладых людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі[42].

Погляды Віктара Шведа можна апісаць яго вершам:

Мы беларускага народа
На Беласточчыне часьціна,
Таму нам Беларусь заўсёды
Будзе айчыннаю краінай.

Хоць гістарычную Пагоню
І сьцяг зьнішчаюць ашалела,
Веру, што герб наш абаронім
І сьцяг наш бел-чырвона-белы.

І беларускай роднай мовай
Не адцураемся ніколі.
Памерці за яе гатовы,
Мы жыць ня хочам у няволі.

Мы кажам: вольнай Беларусьсю
Заўжды, народзе, ганарыся!
Ніхто ніколі не прымусіць
Нас ад Айчыны адрачыся!

— Віктар Швед. Верш "Наш Новы Запавет".[43]

Віктар Швед дзяліў людзей на «адраджэнцаў» і «адрачэнцаў»[44].

«Адраджэнцы», па яго мысьлі, адраджаюць родную мову і Айчыну.

«Адрачэнцы» іншыя. Ім не патрэбная вольная Беларусь, мова і культура. Для іх лепшае чужое, а свае сьвятыні гатовыя перадаць чужым.

Віктар Швед выступаў супраць выганьня беларусаў з Падляшша. Другая палова 1940-ых гадоў былі цяжкія. Многія польскія людзі хайцелі высяленьня беларусаў з Падляшша, бо помсьцілі за высяленьне палякаў з Заходняе Беларусі ў 1940-ыя гады. В. Швед прысьвяціў верш «Залешаны», дзе нагадаў пагром вёскі Залешаны[45]. Ён быў супраць ушанаваньня злодзеяў, якія ўчынілі забойства 14 асоб у той вёсцы[c].

Іншыя розныя

У многіх вершах Віктар Швед пісаў пра розных людзей:

Віктар Швед пісаў пра грамады:

  • хор «Арляне» — хор зь вёскі Орля[59]
  • Гасьцёўня ў Бандарах — месца для правядзеньня беларускіх грамадзкіх мерапыемстваў[60]
  • Ліцэй зь Менску беларускамоўнага навучаньня[61]
  • Выпусьнікам Бельскага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча[62][63]
Remove ads

Родныя

Thumb
Выява сям’і Віктара Шведа

Меў В. Швед:

  • брата Пётар[64]
  • сястру Ніна[65].

Сястра Ніна пражыла ўсё жыцьцё ў вёсцы Мора. Маці В. Шведа з-за сварак з братавою жонкаю пераехала са свае хаты ў хату свае дачкі Ніны[66]. У бацькоўскае хаце В. Шведа застаўся жыць брат. Пасьля сьмерці свайго мужа Ніна пераехала да свайго сына ў Элку.

Thumb
Карціна, дзе Віктар Швед і яго дачка Наталка. Пісала карціна Тацьцяна Місіюк.

В. Швед меў жонку Валянціну. Яна нарадзіла дачку Натальлю. У 2010 годзе Натальля паступіла ў ВНУ, каб стаць архітэктарам. Дачку нарадзіў Віктар Швед ва ўзросьце 65 году, а яго жонка мела тады 40 год.

Выданьні

  • Вершы Натальцы, — В. Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 1998, — ст. 111.
  • Мае Айчыны, — Віктар Швед, — выдавецтва «Прымат», — Беласток, — 2003,— ст. 114.
  • Родны схоў, — Віктар Швед, — выдавецтва Таварыства інвалідаў «Будучыня», — Бельск-Падляскі, — 1991, — ст. 62.
  • Адплываем з Мора, — Віктар Швед, — выдавецтва «Ортдрук», — Беласток, — 2010, — ст. 159.
Remove ads

Бібліяграфія

Thumb
Вершы Натальцы Віктар Швед
  • Жыцьцёвыя сьцежкі (1967)
  • Дзяцінства прыстань (1975)
  • Дружба (1976)
  • Мая зялёная Зубровія (1990)
  • Вясёлка (1991)
  • Wiersze wybrane (1997)
  • Вершы Натальцы (1998)
  • Выбраныя вершы (2000)
  • Lata wiatr skrzydlaty
  • Śmiech nie grzech (2000)
  • Мае Айчыны (2003)
  • Przemijanie (2006)

Узнагароды і прэміі

  • Ордэн Францыска Скарыны[67] — за актыўную дзейнасьць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры, значны асабісты ўклад у разьвіцьцё міжкультурных сувязей і ўмацаваньне добрасуседзкіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча (2015)

Заўвагі

  1. Зьлімінаваць значыць паменшыць.
  2. Невядома які зборнік перадаў В. Быкаву Віктар Швед.
  3. Зараз у Польшчы урад Права і Справядлівасьці спрабуе нацыяналістаў апраўдаць і зрабіць героямі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads