Васіль Семяновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Цімафе́евіч Семяно́віч (16 сакавіка [ст. ст. 4 сакавіка] 1887, Вялікія Гарадзяцічы Мазырскага павету Менскай губэрні, Расейская імпэрыя — 1968) — заслужаны лекар БССР, удзельнік партызанскага руху пад час нямецка-савецкай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Курскую фэльчарска-акушэрскую школу. У 1920 годзе паступіў у Ленінградзкі мэдычны інстытут, пасьля сканчэньня якога быў накіраваны ў Лельчыцкую раённую лякарню. Тут у 1927 быў прызначаны галоўным лекарам. У 1930-х гадох пры ягоным ўдзеле ў Лельчыцах была пабудавана новая лякарня на 75 месцаў.
Удзельнік партызанскага руху пад час Вялікай Айчыйнай вайны. Пасьля вайны зноў стаў галоўным лекарам Лельчыцкай лякарні.
Пасьля 60 гадоў застаўся ў лякарні на пасадзе акушэра-гінэколяга.
Remove ads
Памяць
У 16 сакавіка 1967 годзе ў сувязі з 80-годзьдзем Васілю Семяновічу першаму ў раёне дадзена званьне «Ганаровы грамадзянін гарадзкога пасёлку Лельчыцы».
Яму дадзена званьне «Заслужаны лекар БССР» з уручэньнем ганаровай граматы Вярхоўнага Савету БССР.
Ягоным імем названа вуліца ў Лельчыцах.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads