Васіль Шаладонаў

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васі́ль Іва́навіч Шаладо́наў[1] нарадзіўся 10 ліпеня 1948 году ў вёсцы Граб’е Рудабельскага раёна Гомельскай вобласьці ў сям’і сялян. Пачаў рабіць у 1966 годзе на прадпрыемствах Мазыра і Рэчыцы: памочнік сьвідроўшчыка Мазырскай канторы глыбокага сьвідраваньня, апэратар нафтагазаздабывальнага кіраваньня ў горадзе Рэчыцы. Пасьля заканчэньня ў 1972 годзе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта рабіў у органах пракуратуры — стажор Рэчыцкай міжрайпракуратуры, сьледчы пракуратуры Лоеўскага раёна.

Хуткія факты Ген. пракурор Беларусі, Папярэднік ...

У 1973—1977 гадах — першы сакратар Лоеўскага РК ЛКСМБ. З 1977 па 1978 год зноў у органах пракуратуры: памочнік пракурораў Лоеўскага, Рагачоўскага раёнаў, пракурор аддзела пракуратуры Гомельскае вобласьці. У 1978—1983 гадах — Добрускі міжраённы пракурор, 1983—1984 гадах — Рэчыцкі міжраённы пракурор, з 1984 па 1990 год рабіў першым намесьнікам пракурора Гомельскае вобласьці.

У 1990 годзе абраны народным дэпутатам БССР, затым — намесьнікам Старшыні Вярхоўнага Савета БССР.

Са сьнежня 1992 па 1995 год — Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь.

За вялікі асабісты ўклад у распрацоўку праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, іншых заканадаўчых актаў, развіцьцё прававой навукі Указам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 1994 году нумар 3144-XII прысвоена ганаровае званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». Дзяржаўны раднік юстыцыі 2 клясы.

У 1995—1999 гадах — намесьнік Міністра па справах Садружнасьці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь, у 2000—2003 гадах — пасол па асобых даручэньнях у Міністэрстве замежных спраў — саветнік аддзяленьня Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расейскае Фэдэрацыі ў г. Санкт-Пецярбургу.

Са студзеня 2004 году — кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў горадзе Менску.

Памёр 1 сакавіка 2007 году.

Remove ads

Узнагароды

В. Шаладонаў узнагароджаны — мэдалём «За працоўную адзнаку» (1974), ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads