Вацлаў Пупка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вацлаў Пупка (1879, Івянец — пасьля 1925) — беларускі дзяяч.
У 1913—1914 служыў у менскім акруговым судзе. У 1914—1920 працаваў старэйшым рэфэрэнтам у Менскім магістраце. У 1920 — ліквідатарам ва Ўправе па справах ліквідаціі былых зямельных банкаў у Менскай акрузе.
У 1919—1920 быў сябрам Часовага беларускага нацыянальнаяга камітэту ў Менску.
У другой палове 1920-га служыў у польскім войску як добраахвотнік. У 1921 годзе працаваў у Дэпартамэнце аправізацыі Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы, загадваў складам. Удзельнічаў у працы беларускіх палянафільскіх арганізацыях, быў афіцыйным старшынём «Краёвай сувязі».
У ліпені 2024 году на каталіцкіх могілках у Івянцы адшуканае надмагільле, якое, імаверна, належыць Пупку. Паводле надпісу на ім Вацлаў Пупка памёр у 1935 годзе[1].

Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads