Вацлаў Пянткоўскі
беларускі сьвятар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вацлаў Пянткоўскі (21 красавіка 1902 — 30 лістапада 1991[1], Мядзьведзічы} — беларускі каталіцкі сьвятар, стваральнік падпольнай каталіцкай духоўнай сэмінарыі, палітычны вязень.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў маленькім мястэчку Ясенюўка на Беласточчыне ў шматдзетнай сям’і. Атрымаўшы атэстат у 1926 годзе, накіраваўся ў Пінск, каб паступіць у сэмінарыю, якая годам раней пачала функцыянаваць тут. Вучыўся ў Пінскай сэмінарыі, потым у Рыме, па вяртаньні ў Польшчу быў віцэ-рэктарам духоўнай сэмінарыі, займаў пасаду прэфэкта школаў, быў прэфэктам Наваградзкай гімназіі імя Адама Міцкевіча.
Пасьля другой сусьветнай вайны быў прызначаны пробашчам касьцёла ў в. Мядзьведзічы Ляхавіцкага раёну, таксама выконваў абавязкі Генэральнага вікарыя Пінскай каталіцкай эпархіі.
Разам са сьвятаром Мікалаем Юзьвюком 2.12.1950 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» асуджаны да 10 гадоў папраўчай калёніі з канфіскацыяй маёмасьці. Этапаваны ў Сьцяпны канцлягер МДБ Казаскай ССР (ст. Навагрудная). Вызвалены 4.1.1956. Рэабілітаваны 23.11.1994 пракуратурай Брэсцкай вобласьці[2]. Паводле абвінавачваньня, ён заклікаў сялянаў не ўступаць у калгас і быў «агентам Ватыкану». У Казахстане айцец Вацлаў працягваў служыць каталікам, якія знаходзіліся ў зьняволеньні. Адметна тое, што пасьля арышту ксяндза, нягледзячы на ціск МДБ, ніхто з парафіянаў ня даў паказаньняў супраць яго. Падчас «хрушчоўскай адлігі» вярнуўся ў парафію ў Мядзьведзічы.
З-за таго, што ў паваеннай Беларусі большасьць ксяндзоў былі рэпрэсаваныя ці высланыя ў Польшчу, а каталіцкія сэмінарыі ў СССР знаходзіліся толькі ў Рызе і Коўне. Аднак, каб паступіць туды, патрэбны быў дазвол кіраўніка па справах рэлігіі аблвыканкаму, атрымаць які было вельмі складана.
Ксёндз Вацлаў пайшоў на вельмі рызыкоўны крок. У 1970-я ў сваім доме ён адкрыў падпольную сэмінарыю. Маленькі кабінэт быў абсталяваны пад аўдыторыю, пісьмовы стол выкарыстоўваўся як прафэсарская катэдра. Маладыя людзі, якія дзесьці вучыліся ці працавалі, але жадалі стаць сьвятарамі, у вольны час прыяжджалі ў Мядзьведзічы, слухалі лекцыі ксяндза Пянткоўскага. Айцец Вацлаў выкладаў гісторыю касьцёлу, кананічнае права, этыку, замежныя мовы і філязофію. У кутку кабінэта стаяла фісгармонія, на якой ён вучыў граць будучых сьвятароў.
Кс. Антоні Дзям’янка, адзін з гадаванцаў гэтае сэмінарыі, згадвае: «Разам са мной вучыліся яшчэ тры чалавекі. Жылі ў адным пакоі. Узрост у нас быў розны: мне — сямнаццаць, таварышу — за трыццаць». Падпольная сэмінарыя была добра закансьпіраваная. Некаторыя слухачы ўладкоўваліся на працу, таму савецкім партыйным ворганам было цяжка падвесьці іх пад крымінальны артыкул аб ухіленьні ад працы. Праз пэўны час у Мядзьведзічы прыяжджалі ксяндзы і экзамэнавалі слухачоў. Выпускнікі нават праходзілі «практыку» ў парафіях. Потым яны давучваліся ў Рызе й Коўне, або таемна пасьвячаліся ў капланства. Такім чынам, за пяць гадоў ксёндз Пянткоўскі падрыхтаваў дзесяць чалавек, якія сталі сьвятарамі.
З 1980 па 1984 гады служыў таксама ў парафіі ў Новай Мышы. Быў адміністратарам Пінскай дыяцэзіі і патаемна арганізоўваў для сьвятароў штомесячныя дні духоўных разважаньняў. Вёў шырокую рэлігійную перапіску. У 1988 годзе Папа Ян Павел ІІ надаў кс. Вацлаву годнасьць інфулату.
Памёр ў Мядзьведзічах, дзі і пахаваны на мясцовых могілках.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads