Мядзьведзічы
вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мядзьве́дзічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьвідроўцы. Уваходзяць у склад Ганчароўскага сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 165 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на поўдзень ад Ляхавічаў; за 5 км ад чыгуначнай станцыі Рэйтанаў, на аўтамабільнай дарозе Ляхавічы — Ганцавічы.
Мядзьведзічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Мядзьведзічы (Нядзьведзічы[2]) упамінаюцца ў XV стагодзьдзі. Пад 1483 годам яны значацца як сяло ў валоданьні віленскага біскупа.
У XVI стагодзьдзі Мядзьведзічы атрымалі статус мястэчка і сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У гэты час тут быў 31 дом.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мядзьведзічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце. Імпэратар Павал І канфіскаваў мястэчка ў Віленскага біскупства і падараваў яго разам з маёнткам Савейкі генэралу Л. Бэнігсэну. На 1886 год у Мядзьведзічах было 29 двароў, дзеялі касьцёл, капліца і юдэйскі малітоўны дом, працавалі школа, вадзяны млын і крама.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Мядзьведзічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі. У 1918 годзе ў тутэйшым касьцёле прамаўляў казаньні па-беларуску субдыякан Пётар Татарыновіч. Як згадваў кс. Адам Станкевіч, парафіяне зь вялікім зацікаўленьнем слухалі казаньні, плакалі й цешыліся. Толькі адзін з парафіянаў, на Новы год, у часе казаньня, азваўся: «па якому гэта да нас гаворыш…» Людзі з выразным незадавальненьнем утаропіліся на яго, дык на гэтым і скончылася «апазыцыя». Казаньні па-беларускі працягваліся.
Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мядзьведзічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мядзьведзічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павету. У 1936 годзе ў мястэчку Беларускі Інстытут Гаспадаркі і Культуры (БІГіК) збудаваў першы і адзіны Беларускі дом. Сьпярша на яго будаваньне ахвяраўваў 100 даляраў адзін жыхар гміны, пазьней грошы зьбіралі сябры БІГіК прыкладна па 100 злотых. Афіцыйным інвэстарам гэтай будовы лічыўся кс. Пётар Татарыновіч, які інфармаваў польскія ўлады, што ўзводзіць дом на ўласныя сродкі й патрэбы. Па сканчэньні будоўлі П. Татарыновіч падараваў дом БІГіК.
У 1939 годзе Мядзьведзічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Ляхавіцкага раёну (з 4 чэрвеня 1979 году ў Ганчароўскім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 130 двароў, на 1999 год — 131.
- Мястэчка на старых здымках
- Кс. Пашкевіч на фоне часовай капліцы
- Асьвячэньне закладнога каменя пад новы касьцёл
- Новы касьцёл
- Новы касьцёл, інтэр’ер
- Вуліца і касьцёл
- Працэсія
- Шляхцянкі. І. Сербаў, 1912 г.
- Урочышча Брады. Шкіпінарны завод, 1912 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У вёсцы працуе бібліятэка.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Паводле перапісу 1874 году, у Мядзьведзічах існавала Ляхавіцкая вуліца[6].
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца (1848)
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1908)
- Сьвіран (XIX ст.)
- Школа (1-я палова XX ст.)
Страчаная спадчына
- Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1645)
Галерэя
- Краявіды Мядзьведзічаў
- Будынак школы
- Сьвіран
Асобы
- Вольга Нарушэвіч (нар. 1924) — дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads