Ваўчаягадавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваўчаягадавыя (Thymelaeaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 46 родаў і 913 відаў[1].
Remove ads
Апісаньне
Прадстаўнікі гэтага сямейства — невялікія дрэвы або хмызьнякі, зрэдку ліяны або травы. Лісьце супротыўнае або чарговае, рэдка тройчатае; прылісткі адсутнічаюць; ліставая пласьцінка простая, цэлая. Кветкі ў суквецьці; чашачкі (3)4–5(6)-часткавыя; венца маюць роўную або падвоеную колькасьць часткаў чашачкі альбо адсутнічаюць; тычачак ад двух да многіх. Плод — часта ягада, часам арэх, касьцянка або каробачка, у асноўным непрыкметны[2][3][4].
Remove ads
Арэал
Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, асабліва ў трапічных рэгіёнах Афрыкі і Аўстраліі[2][3][4].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads