Венскі тэхнічны ўнівэрсытэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Венскі тэхнічны ўнівэрсытэт
Remove ads

Венскі тэхнічны ўнівэрсытэт (па-нямецку: Technische Universität Wien, скар. TU Wien) — адзін з буйных унівэрсытэтаў у Вене, заснаваны ў 1815 годзе пад назвай «Царска-каралеўскі політэхнічны інстытут». У цяперашні час ва ўнівэрсытэце 8 факультэтаў з 56 інстытутамі, якія ўключаюць 21 аддзяленьне бакаляўрыяту, 43 аддзяленьні магістратуры і 3 аддзяленьні дактарантуры. Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 17 600 вучняў (19 % замежнікаў, 30 % жанчын). Асабовы склад — 4 тыс. работнікаў, зь іх 1800 выкладчыцкі склад выкладае праз сеціва. Вучэбная праграма і дасьледчая дзейнасьць унівэрсытэта сканцэнтравана на тэхнічных і прыродазнаўчых навуках.

У 2005 годзе Венскі тэхнічны унівэрсытэт заняў 32 месца ў сьпісе лепшых тэхнічных унівэрсытэтах сьвету, або 8-е месца ў Эўропе.

Remove ads

Факультэты і інстытуты

  • Факультэт матэматыкі і геаінфармацыйных сыстэм
  • Фізычны факультэт
  • Факультэт тэхнічнай хіміі
  • Факультэт інфарматыкі
  • Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
  • Факультэт архітэктуры і рэгіянальнага плянаваньня
  • Факультэт машыназнаўства і арганізацыі вытворчасьці
  • Факультэт электра- і інфармацыйнай тэхнікі

Гісторыя

Thumb
Галоўны будынак унівэрсытэту.

Політэхнічны ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1815 годзе царом Францам. 6 лістапада 1815 года ўрачыста адчыніліся дзверы ВНУ, а на наступны дзень пачаліся казаньні.

У 1872 годзе політэхнічны інстытут быў ператвораны ў Вышэйшую тэхнічную школу.

З 1919 года ў унівэрсытэт пачалі прымаць жанчын.

У 1975 годзе Вышэйшая тэхнічная школа была перайменаваная ў Венскі тэхнічны ўнівэрсытэт.

Асноўныя дамы тэхнічнага унівэрсытэта знаходзяцца ў сярэдзіне Вены на плошчы Караля, па суседзтве са шматлікімі помнікамі культуры (царквой Карла, гістарычным музэем горада Вены, Музычным таварыствам).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads