Венскі ўнівэрсытэт музыкі і выканальніцкага мастацтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Венскі ўнівэрсытэт музыкі і выканальніцкага мастацтва
Remove ads

Венскі ўнівэрсытэт музыкі і выканальніцкага мастацтва (па-нямецку: Universität für Musik und darstellende Kunst Wien) — найбуйнейшая кансэрваторыя Аўстрыі, разьмешчаная ў Вене. Ва ўнівэрсытэце навучаецца каля 3000 вучняў.

Хуткія факты Заснаваны, Рэктар ...

Пытаньне аб стварэньні ў Вене кансэрваторыі на ўзор Парыскае кансэрваторыі быў упершыню пастаўлена ў 1808 г. У 1812 годзе, было створана Таварыства аматараў музыкі[a], адной з галоўных задач якога, «самай прыгожай і самай важнай мэтай», абвяшчалася заснаваньне кансэрваторыі. Годам пазьней быў створаны камітэт па арганізацыі Венскае кансэрваторыі; нарэшце, ў 1817 годзе атрымалася стварыць пеўчую школу пад вярхоўным кіраўніцтвам Антоніё Сальеры, — для запрашэньня выкладчыкаў-інструмэнталістаў не хапала сродкаў. Толькі ў 1819 г. запрашэньне скрыпача-віртуоза, у будучыні выдатнага музычнага настаўніка, Ёзэфа Бёма дазволіла адкрыць першую інструмэнтальную клясу і зрабіць, такім чынам, першы крок да пераўтварэньня пеўчай школы ў сапраўдную кансэрваторыю[5]. На працягу ўсяго 19 стагодзьдзя кансэрваторыя існавала на правах прыватнай ініцыятывы, дасягнуўшы да 1890-х гадоў выдатных маштабаў (да 1000 вучняў). У 1909 г. кансэрваторыя была ўзятая пад царскую апеку і стала называцца Каралеўскаю і царскаю Акадэміяю музыкі і выканальніцкага мастацтва [b]. З устанаўленьнем рэспублікі ў 1919 г. Акадэмія стала называцца Дзяржаўнай, ў 1970 г. была пераназваная ў Вышэйшую школу музыкі і выканальніцкага мастацтва, а ў 1998 г. ператворана ва ўнівэрсытэт. З 1928 г. ў складзе Акадэміі працуюць аддзяленьні тэатральных актораў і музычнай пэдагогікі.

Remove ads

Вядомыя выкладчыкі

  • Гвіда Адлер
  • Антон Брукнэр
  • Ёзэф Грындаль
  • Паўль Грумэр
  • Эміль Заўэр
  • Сымон Зэхтэр
  • Густаў Нотэбам
  • Антоніё Сальеры
  • Альфрэд Уль
  • Ёзэф Гельмэсбэргер
  • Ганс Готэр
  • Дора Шварцбэрг

Заўвагі

  1. Па-нямецку: "Gesellschaft der Musikfreunde".
  2. Па-нямецку: "k.k. Akademie für Musik und darstellende Kunst".

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads