Весялоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Весяло́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Весялова.
Remove ads
Гісторыя
16 студзеня 1969 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці.
8 лютага 2010 году сельсавету перададзены ўсе сельскія населеныя пункты — Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Загор’е, Крацэвічы, Мсьценьне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца, Яблачына — скасаванага Хаўхоліцкага сельсавету[1].
Колішнія населеныя пункты
У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Забелы, Загазінка, Карнееўка, Карчаватка, Прытыка, Сьценькі Разіна, пасёлак крухмальнага заводу Весялова[2], вёскі Антосіна, Забор’е, Загасьцінец, Зазімнік, Замчышча, Заніўкі, Зарынец, Зімнік, Ісьцьмужніц, Мурожнае, Стругі, маёнтак Касьцюкі.
Славутасьці
На тэрыторыі сельсавету знаходзіцца Мэмарыяльны комплекс на Брылёўскім поле, які прысьвечан падзеям вайны 1812 году і пераправе Напалеона праз Бярэзіну. Штовосень праводзяцца гістарычныя рэканструкцыі.
У 2000 годзе на тым жа месцы археолягі знайшлі адзін з найбольш адметных манэтна-рэчавых скарбаў эпохі вікінгаў на тэрыторыі Беларусі.
Помнікі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads