Барысаўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Барысаўскі раён
Remove ads

Бары́саўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 3 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 180 639 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — горад Барысаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

На ўсходзе мяжуе з Крупскім раёнам, на поўдні — зь Бярэзінскім і Ігуменскім раёнамі, на паўднёвым захадзе — са Смалявіцкім раёнам, на захадзе — з Лагойскім раёнам Менскай вобласьці, на поўначы — зь Віцебскай вобласьцю.

Remove ads

Прырода

На землях Барысаўскага раёну месьціліся 3 рэспубліканскія заказьнікі — Барысаўскі (часткова ў Смалявіцкім раёне), Чарневіцкі (часткова ў Бярэзінскім і Крупскім раёнах) і Чэрнеўскі.

Рэльеф

Паверхня раўнінна-ўзгорыстая. Вялікая частка раёну разьмешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Верхнебярэзінскай нізіны, паміж імі з захаду на ўсход працягнулася паласа Менскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—220 м, максымальная 260 м.

Карысныя выкапні

Вядомыя 173 радовішчы торфу, 2 радовішчы пяску і вытворных, 2 радовішчы легкаплаўкіх глінаў.

Remove ads

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 18,2 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 647 мм Вэгетацыйны пэрыяд парцягваецца 187 дзён.

Гідраграфія

Па тэрыторыі Барысаўскага раёну цячэ рака Бярэзіна са сваім прытокам Схой, а таксама рэкі Мужанка, Бобр з прытокам Начай, Гайна, Бродня, Пліса, Рова, на тэрыторыі раёну знаходзіцца возера Пялік.

Расьліннасьць

Лясы (51% тэрыторыі) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, вялікія масівы ў паўночнай і заходняй частках раёну. Пад балотамі 13% тэрыторыі. У межах раёну частка Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка.

Remove ads

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 43,8 тыс. чалавек (без Барысава); 2008 год — 192 282 чалавекі; 2009 год — 188 142 чалавекі[5] (перапіс); 2016 год — 181 946 чалавек[6]; 2017 год — 181 149 чалавек[7]; 2018 год — 180 639 чалавек[2]

Агульная колькасьць насельніцтва Барысаўскага раёну, па зьвестках на 1 студзеня 2009 году, складае 192 282 чалавекі, зь іх:

  • гарадзкога — 150 006 чалавек;
  • сельскага — 41 774 чалавекі.

Колькасьць населеных пунктаў — 300.

Найбуйнешымі населенымі пунктамі раёну, паводле зьвестак на 1 студзеня 2008 году, зьяўляюцца:

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчваньні льну. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы. Распасюджана агародніцтва. Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, паліўнай і харчовай прамысловасьці.

Раён перасякаюць чыгунка і аўтамабільная дарога Менск — Масква, аўтадарогі на Бягомель, Бярэзань, Плешчаніцы.

Інфармацыя для турыстаў

Thumb
Касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Зэмбіне, 1809 год

Захаваліся помнікі архітэктуры: былая вуніяцкая Сьвята-Пакроўская царква (кан. XVIII ст.) у в. Барань, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХІХ ст.) і Сьвята-Ўваскрасенскі сабор (кан. ХІХ ст.) у месьце Барысаў, касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (кан. XVIII ст.) і Сьвята-Міхайлаўская царква (пачатак ХХ ст.) у в. Зэмбін, Сьвята-Усьпенская царква (канец ХІХ — пачатак ХХ стст.) у в. Сморкі, сядзібна-паркавы комплекс Сьлізьняў (XVIII ст.) у в. Мсьціж, сядзібны будынак (пачатак ХХ ст.) у в. Старабарысаў.

Remove ads

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads