Ветразі (сузор’е)
сузор’е паўднёвай паўкулі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́тразі (па-лацінску: Vela, Vel) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, якое першапачаткова было часткай большага, цяпер скасаванага, сузор’я Карабель Арго. Цяпер Карабель Арго на небе прадстаўлены Ветразямі, побач з Кілем і Кармою.
Remove ads
Гісторыя
Карабель Арго, вельмі буйнае сузор’е на тагачасным небе, быў падзелены ў 1752 годзе францускім астраномам Нікаля Люі дэ Лякайлем на тры часткі: Кіль, Ветразі і Карму. Аднак Лякайль не пераразьмеркаваў зоркі паводле абазначэньняў Баера наноў: ён проста пакінуў старыя абазначэньні. Такім чынам, Кіль атрымаў зоркі α, β і ε старога сузор’я, Ветразі — γ і δ, а Карма — ζ і г. д.
Сузор’е Ветразі асобна не нясе міталягічных асацыяцыяў, таму міталёгію гэтай часткі неба можна чэрпаць толькі з гісторыі Карабля Арго.
Remove ads
Адметнасьці
Зоркі
Найярчэйшай зоркай Ветразёў зьяўляецца γ Ветразяў — звышгігант з зорнай велічынёй 1,75. Зорка насамрэч зьяўляецца пяцікратнай зорнай сыстэмай, галоўны кампанэнт якой вядомы як найярчэйшая зорка Вольфа — Рае на небе. γ Ветразяў мае ўласную назву Рэгар.
κ Ветразяў (Маркеб) — падвойная зорка з зорнай велічынёй 2,48, якая знаходзіцца прыкладна ў 572 сьв. гады (175 пк) ад Зямлі.
Несапраўдны Крыж
У гэтым сэктары неба вядомы астэрызм пад назовам Несапраўдны Крыж, утвораны з зорак δ—κ Ветразяў і ι—ε Кіля. Сваёй назвай ён абавязаны таму факту, што мараплаўцы часам блытаюць яго з Паўднёвым Крыжом, што прыводзіць да памылак у астранавігацыі.[1]
Аб’екты глыбокага космасу
У сузор’і Ветразяў увагу астраномаў прыцягвае плянэтарная туманнасьць NGC 3132 (пад мянушкай «Туманнасьць васьмі выбухаў»). Акрамя ў яе ў сузор’і знаходзяцца яшчэ 32 плянэтарныя туманнасьці.
Цікаўным зьяўляецца Звышновая Ветразяў — туманнасьць, што зьявілася па выбуху звышновай, які можна было назіраць зь Зямлі каля 10 000гадоў таму. Усярэдзіне рэштак звышновай знаходзіцца пульсар — першы, які ўдалося знайсьці аптычным шляхам.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads