Схіленьне (астраномія)

астранамічная каардыната From Wikipedia, the free encyclopedia

Схіленьне (астраномія)
Remove ads
Remove ads

Схіленьне (δ) — адна зь дзьвюх каардынат экватарыяльнай сыстэмы каардынат. Схіленьне роўнае кутавой адлегласьці на нябеснай сфэры ад роўніцы нябеснага экватара да сьвяціла і звычайна выражаецца ў градусах (і драбнейшых хвілінах і сэкундах) дугі. Схіленьне зьяўляецца дадатным на поўнач і адмоўным на поўдзень. Прынятыя наступныя пагранічныя знаэчньні схіленьня:

  • аб’ект на экватары мае схіленьне 0°,
  • схіленьне паўночнага полюса нябеснай сфэра роўнае +90°,
  • схіленьне южнага полюса — -90°.
Thumb
Экватарыяльная сыстэма каардынат. Dec і RA — схіленьне і простае ўзьняцьцё адпаведна

Лік схіленьня заўсёды пазначаецца са знакам, нават калі значэньне дадатнае.

Схіленьне нябеснага аб’екта, які праходзіць праз зэніт, роўнае шыраце назіральніка (калі лічыць паўночную шырату са знакам +, а поўночную адмоўнай). У паўночным паўшар’і Зямлі для дадзенай шыраты φ нябесныя аб’екты са схіленьнем не заходзяць за гарызонт, таму называюцца незаходзячымі. Калі ж схіленьне аб’екта , то аб’ект называецца няўсходзячым, а значыцца, што ён не назіраецца на шыраце φ.[1]

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads