Водзкая мова
фіна-вугорская мова, на якой размаўляе народ водзь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Водзкая мова (па-водзку: vaďďā tšēli альбо mā tšēli) — фіна-вугорская мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-пермскае галіны, на якой размаўляе малы фіна-вугорскі народ водзь. Адносіцца да паўднёвае падгаліны прыбалтыйска-фінскіх моваў, маючы шмат агульнага з эстонскай мовай.
Мова хутка зьнікае — паводле апошніх вынікаў перапісаў насельніцтва па Расеі водзкую мову роднай лічылі 68 чалавек з прыкладна 80 прадстаўнікоў народу водзь.
Remove ads
Гісторыя

Паводле стану на 1848 на водзкай мове размаўляла прыкладна 5000 чалавек[5], зь іх больш за палову размаўляла на заходнім дыялекце, прыкладна ⅓ — на ўсходнім. Астатнія размаўлялі на куровіцкім і крэвінскім дыялектах.
У савецкія часы не было створана асобнае пісьмовасьці для мовы, адукацыйны працэс у школах праходзіў на іжорскай мове. Сталінскія рэпрэсіі й Другая сусьветная вайна значна скарацілі колькасьць водзі. Пасьля заканчэньня вайны адукацыі на мове так і не зьявілася, адукацыйны працэс ішоў па-расейску. У выніку гэтага водзкая мова ў 20 ст. зазнала на сабе значнае скарачэньне колькасьці носьбітаў.
Цяпер носьбіты мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага раёну Ленінградзкае вобласьці — Лужыцы, Кракольле, Куровіцы і Пяскі. Раней тэрыторыя распаўсюджаньня мовы ахоплівала вялікія тэрыторыі на захадзе Ленінградзкае вобласьці.
Remove ads
Асноўная характарыстыка
Пісьмовасьць
Цяпер нешматлікія энтузіясты, што займаюцца прасоўваньнем мовы, ужываюць лацінскі альфабэт. Да гэтага часу паміж імі не сканчаюцца спрэчкі наконт абазначэньня зычнага гуку /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: tš/c. Афіцыйна зацьверджаная сыстэма артаґрафіі для мовы адсутнічае.
У 1930-ых гадох водзь па паходжаньні лінґвіст Дзьмітры Цьвяткоў распрацаваў кірылічны альфабэт, але ён ня стаў папулярным.
У нашыя часы водзкі альфабэт зьяўляецца падобным на альфабэты іншых прыбалтыйска-фінскіх моваў. Ужываюцца дыґрафы са знакам апостраф.
Сучасны выгляд водзкага альфабэту.
A a | B b | C c | D d | D' ď | E e |
F f | G g | H h | I i | J j | K k |
L l | L' l' | M m | N n | N' n' | O o |
P p | R r | R' r' | S s | Š š | S' s' |
T t | T' ť | U u | V v | Z z | Z' z' |
Ž ž | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü |
Дыялекты
У водзкай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 зь якіх ужо вымерлі і носьбітаў ня маюць.
- Заходневодзкі дыялект — у мінулым ахопліваў тэрыторыю з захаду на ўсход ад вусьця ракі Луга да вёскі Катлы
- † Усходневодзкі дыялект — у мінулым ахопліваў ваколіцы вёскі Капор’е (Ламаносаўскі раён). Вымер у 1960-ых гадох
- Куровіцкі дыялект — дыялект вёскі Куровіцы. Мае шмат пераходных рыс да іжорскае мовы
- † Крэвінскі дыялект — дыялект, на якім размаўляла пераселеная водзь на паўднёвым усходзе Латвіі. Вымер у 19 ст.
Remove ads
Грамадзкае жыцьцё
У нашыя часы энтузіястамі робяцца спробы па адраджэньню мовы і яе папулярызацыі. У вёсцы Кракольле вядзецца навучаньне мовы ў мясцовай школе. Маскоўскім лінґвістам Віталем Чарняўскім выдадзены электронны саманавучальнік мове.
Цяпер водзкую мову вывучаюць таксама ў Тартускім, Ювяскюльскім і Хельсынскім унівэрсытэтах.
Водзка-беларускі слоўнічак
Ahvõn — акунь;
Vöö, vyy — паяс;
Suuka — шкарпэтка, панчоха;
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads