Фіна-вугорскія мовы

моўная сям’я From Wikipedia, the free encyclopedia

Фіна-вугорскія мовы
Remove ads

Фі́на-вугорскія мовы — група роднасных моваў у складзе ўральскае моўнае сям'і, якія традыцыйна зьяўляюцца нацыянальнымі мовамі фіна-вугорскіх народаў.

Хуткія факты Народнасьць, Арэал ...
Thumb
Моўнае дрэва для ўральскіх моваў[a]. Леґенда мапы:

     Жывыя мовы

     Мёртвыя мовы

Фіна-вугорскія разам з самадыйскімі мовамі (састарэлая назва — самае́дзкія, пераклад з састарэлага расейскамоўнага тэрміну «самоѣдскіе языки») складаюць уральскую моўную сям'ю, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у гіпатэтычную надсям'ю настратычных моваў, празь якую фіна-вугорскія мовы меркавана могуць быць зьвязанымі зь індаэўрапейскімі мовамі. Тэрмін «фіна-вугорскія мовы» часам можа ўжывацца як сынонім тэрміну «ўральскія мовы»[1].

Remove ads

Клясыфікацыя

Звычайна фіна-вугорскія мовы пераважна ўлучаюць ва ўральскую моўную сям'ю[2][3][4]. Уральскую моўную сям'ю, у якую ў сваю чаргу ўваходзяць фіна-вугорскія мовы, часам далучаюць да ўральска-юкагірскае моўнае сям'і, а празь яе — у настратычную макрасям'ю, празь якую фіна-вугорскія мовы злучаюцца з алтайскімі, дравідыйскімі, індаэўрапейскімі, картвэльскімі, эскімоска-аляуцкімі ды афразійскімі(be) мовамі. Між тым, дадзеная гіпотэза ў нашыя часы зьяўляецца выключна меркаванай.

Таксама існуюць гіпотэзы, паводле якіх фіна-вугорскія мовы (пры пасярэдніцтве ўральскіх моваў) уваходзяць у склад эўраазіяцкіх, урала-сыбірскіх, эскімоска-ўральскіх, інда-ўральскіх ці ўральска-алтайскіх моваў.

Існуе гіпотэза падгрупы фіна-волскіх моваў у складзе фіна-вугорскіх моваў, мэтай якой зьяўляецца абагульненьне ў межах адной падгрупы марыйскіх, мардоўскіх, а часам фінскіх (прыбалтыйска-фінскіх) ды саамскіх моваў фіна-вугорскае моўнае сям'і. Гэтая гіпотэза была выказаная Setälä у 1890 годзе[5][6]. Марыйскія і мардоўскія мовы таксама аб'ядноўваюць у асобную Волскую групу[7][8][9][6]. Аднак часьцей за ўсё існаваньне гэтае падгрупы ў складзе фіна-вугорскіх моваў аспрэчваецца[10], а таму часьцей за ўсё ідзе гаворка пра непасрэднае разьмяшчэньне мардоўскіх, марыйскіх, прыбалтыйска-фінскіх ды саамскіх моваў у складзе фіна-вугорскае моўнае сям'і.

Унутры ўральскіх моваў клясыфікацыя фіна-вугорскіх моваў выступае наступным чынам. Моўныя падгрупы, якія зьяўляюцца гіпатэтычнымі ці спрэчнымі, вылучаныя курсівам.

Найбольш распаўсюджанай мовай зьяўляецца вугорская, носьбітаў якой налічваецца ад да 14,5 млн чалавек[11].

Remove ads

Заўвагі

  1. На схеме паказаная беспасярэдняя пераемнасьць саамскіх, прыбалтыйска-фінскіх, мардоўскіх ды пермскіх моваў ад уральскіх, у абыход пераемнасьці гэтых моваў ад фіна-вугорскае моўнае сям'і. Таксама не паказаная група фіна-волскіх моваў, існаваньне якой досыць часта ставіцца пад сумнеў.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads