Вожыкавыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вожыкавыя
Remove ads

Во́жыкавыя (Erinaceidae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 10 сучасных родаў і 27 сучасных відаў. Яны жывуць у Афрыкі, Эўразіі, на Барнэа і Філіпінах. У розных частках свайго арэала яны засяляць шыракалістыя лясныя масівы, сельскую мясцовасьць, а таксама трапічныя і пустэльныя тэрыторыі. Выкапныя вожыкавыя вядомыя ад палеацэну Паўночнай Амэрыкі, эацэну Эўропы і Азіі і раньняга міяцэну Афрыкі[1][2].

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...

Вожыкавыя вар’іруюцца ад памеру мышы да памеру маленькага труса (1,4 кілаграма). Вочы і вушы ўмерана вялікія, а лыч звычайна доўгі. Зубная формула: 2-3/1-3, 1/1, 3-4/2-4, 3/3 = 34-44 зубоў[1][2].

Яны ўсяедныя, аднак, здаецца, найбольш палююць на самых розных бесхрыбетных; таксама ядуць рэптылій, падлу, карані і садавіну. Вожыкі, здаецца, устойлівыя да зьмяінай атруты. Вожыкавыя жывуць пад бярвёнамі альбо у выкапаных нарах. Члены падсямейства Erinaceinae актыўныя толькі ў начны час і некаторыя віды маюць зімовую сьпячку. Члены падсямейства Galericinae могуць быць актыўнымі удзень. Хаця ў асноўным сухапутныя, яны, як правіла, добра лазяць і плаваюць. У большасьці ёсць адзін-два сезоны размнажэньня ў год. Большасьць відаў вядуць адзіночны лад жыцьця. Маладыя нараджаюцца з мяккімі калючкамі, якія хутка цвярдзеюць[1][2].

Remove ads

Сыстэматыка

Вожыкавыя (Erinaceidae)

    • род †Silvacola
    • род †Oligoechinus
  • падсямейства Erinaceinae
    • род †Amphechinus
    • род Atelerix
    • род Erinaceus
    • род Hemiechinus
    • род Mesechinus
    • род Paraechinus
  • падсямейства Galericinae
    • род †Deinogalerix
    • род Echinosorex
    • род †Galerix
    • род Hylomys
    • род Neohylomys
    • род Neotetracus
    • род Podogymnura

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads