Вольга Корбут
беларуская савецкая гімнастка, алімпійская чэмпіёнка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́льга Валянці́наўна Ко́рбут (нар. 16 траўня 1955 году ў Горадні, Беларуская ССР) — беларуская савецкая гімнастка. Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, Заслужаны майстар спорту СССР. Занесеная ў Міжнародную залю славы гімнастыкі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася ў Горадні, пачала займацца гімнастыкай у 2-м клясе. У 1965 року трапіла ў спартовую школу да трэнэра Рэнальда Кныша. На сваім першым чэмпіянаце СССР 1969 року заняла 5-е месца, а праз год стала чэмпіёнкай у апорным скачку.
На Алмпіййскіх гульнях-1972 у Мюнхэне ўразіла гледачоў новымі акрабатычнымі элемэнтамі і доўга ішла сярод фаварытак. Аднак падчас выступу на брусах зрабіла сур’ёзную памылку і саступіла 1-е месца каляжанцы Людміле Турышчавай. Тым ня менш, Вольга Корбут заваявала тры залатыя мэдалі: у камандным выступе, на бервяне і ў вольных практыкаваньнях.
На Алімпіядзе-1976 у Манрэалі спаборнічала з славутай румынскай гімнасткай Надзяй Каманэчы, але з прычыны траўмы паказала не найлепшыя вынікі. Стала алімпійскай чэмпіёнкай у камандных спаборніцтвах і віцэ-чэмпіёнкай на бервяне.
У 1977 року скончыла Гарадзенскі пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці трэнэр-выкладчык[1][2] і спыніла гімнастычную кар’еру. У 1978 выйшла замуж за саліста «Песьняроў» Леаніда Барткевіча, ад якога нарадзіла сына Рычарда[3].
У 1988 року Вольга Корбут стала першай гімнасткай, уведзенай у Міжнародную залю славы гімнастыкі[4].
Ад 1991 году сям’ёй эмігравалі ў ЗША. Пасяліліся ў Нью-Джэрзі, Вольга навучала гімнастыцы. Праз два гады пераехалі ў Джорджыю. У 2000 року шлюб распаўся. У 2002 року Корбут пераехала ў Скотсдэйл (Арызона).
У 2017 року Вольга Корбут прадала свае алімпійскія мэдалі ды іншыя лоты на аўкцыёне, выручыўшы агулам 333 500$[5][6][7].
У 1999 абвінаваціла свайго трэнэра Рэнальда Кныша ў сэксуальным гвалце. Трэнэр усе абвінавачаньні абвергнуў. У 2018 року на тэлевізіі Корбут зноўку расказала пра некалькі выпадкаў сэксуальнага гвалту трэнэра. Пасьля падобныя заявы зрабілі яшчэ некалькі гімнастак, якія таксама трэніраваліся ў Кныша[8].
Remove ads
Спадчына

Вольга Корбут першай выканала новы элемэнт з сальтам назад на рознавысокіх брусах, які атрымаў назву «пятля Корбут(d)». Гэты элемэнт яна выканала на Алімпіядзе 1972 року, але цяпер ён забаронены правіламі, паколькі гімнасткі ня маюць права ўставаць нагамі на верхнюю частку брусоў[9].
Акрамя папулярызацыі гімнастыкі ў сьвеце, Вольга Корбут унесла зьмены ў разьвіцьцё самога спорту. Да 1972 року гімнасты былі пераважна старэйшага веку, а ацэньвалася найперш прыгажосьць, а не акрабатыка[9]. Сваім залатым алімпійскім выступам Вольга Корбут з ростам 150 см і масай 37 кг зьмяніла спартовую гімнастыку ў бок акрабатычнасьці[10].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads