Леанід Барткевіч

савецкі і беларускі сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леані́д Леані́давіч Бартке́віч (25 траўня 1949, Менск — 13 красавіка 2021, Менск) — беларускі сьпявак і музыка.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У дзяцінстве быў салістам у хоры хлапцоў Менскага палаца піянэраў. Пасьля сканчэньня музычнай школы па клясе трубы быў салістам харавога ансамблю «Юнацтва» пры Менскай кансэрваторыі.

Адукацыю атрымаў ў Менскім архітэктурным тэхнікуме па спэцыяльнасьці «праектаваньне». Пад час навучаньня ў тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестру, у далейшым стаў вакалістам створанага ім вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Залатыя яблыкі».

Некаторы час працаваў архітэктарам у «Белгіпрасельбудзе». З 1970 году ўвайшоў у склад вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Песьняры».

У 1977 годзе Барткевіч разьвёўся зь першай жонкай і ажаніўся з Вольгай Корбут, вядомай савецкай гімнасткай.

У 1980 годзе Барткевіч пакінуў «Песьняры» і паступіў у Расейскі ўнівэрсытэт тэатральнага мастацтва (ГІТІС) на рэжысэрскае аддзяленьне.

Некаторы час быў удзельнікам ансамбля «Мальвы», а таксама працаваў салістам ва «Ўкрканцэрце». Потым быў вакалістам Дзяржаўнага радыё і тэлебачаньня СССР.

У 1991 годзе разам з жонкай і сынам эміграваў у ЗША, але ў 2000 годзе вярнуўся ў Беларусь і зноў некаторы час працаваў у «Песьнярах». Пасьля сьмерці Ўладзімера Мулявіна Барткевіч арганізаваў у Расеі музычны калектыў з назвай «ансамбль „Песьняры“», зарэгістраваўшы аднайменную гандлёвую марку.

Памёр 13 красавіка 2021 году ў Менску[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads