Вульканізацыя

хімічны працэс ператварэньня натуральнага каўчуку або роднасных палімэраў у больш трывалыя матэрыялы From Wikipedia, the free encyclopedia

Вульканізацыя
Remove ads

Вульканіза́цыяхімічны працэс стварэньня гумы з нафты. Спачатку гэты тэрмін стасаваўся выключна да апрацоўкі натуральнага каўчуку серкай, што застаецца найбольш распаўсюджанай практыкай. Зь цягам часу ён пачаў ахопліваць і зацьвярдзеньне іншых (сынтэтычных) гумаў рознымі мэтадамі. Прыклады гэтага ўлучаюць вульканізацыю сыліконавай гумы пры пакаёвай тэмпэратуры і хлёрапрэнавай гумы (нэапрэну) з выкарыстаньнем аксыдаў мэталаў.

Thumb
Вульканізацыя (n = 0, 1, ...).

Вульканізацыя можа быць вызначана як зацьвярдзеньне элястамэраў. Яна адбываецца за кошт утварэньня папярочных сувязей паміж вучасткамі палімэрнага ланцуга, што прыводзіць да павелічэньня жорсткасьці і трываласьці, а таксама да зьменаў у мэханічных і электрычных уласьцівасьцях матэрыялу[1]. Як і зацьвярдзеньне іншых тэрмарэактыўных палімэраў, вульканізацыя, як правіла, незваротная. Назва працэсу была прапанаваная Ўільямам Брокеданам, сябрам Томаса Гэнкака, які атрымаў брытанскі патэнт на гэты працэс. Яна паходзіць ад імя рымскага бога агню Вулькана[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads