Серка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Серка[1] (па-лацінску: Sulfur) S — хімічны элемэнт VI групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 16. Адносіцца да халькагенаў. Цьвёрдае рэчыва жоўтага колеру.
Remove ads
Шырока распаўсюджаны элемэнт — 15-е месца сярод элемэнтаў паводле масавай долі ў зямной кары (0,042%). Прыродная серка складецца з чатырох стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 32 (95%), 33, 34 і 36. Існуе ў самародным выглядзе і ў выглядзе злучэньняў — сульфатаў (гіпс, ангідрыт, барыт BaSO4, мірабіліт Na2SO4·10H2O і інш.) і сульфідаў (галеніт PbS, пірыт Fe2S2, антыманіт, кінавар і інш.). Злучэньні серкі ёсьць у вуглях, лупняку, нафце, прыродным газе. Адзін з самых важных біягенных элемэнтаў. У целе чалавека масай 70 кг утрымліваецца каля 140 г серкі (0,2%). Вядомы з глыбокай старажытнасьці. Да тэмпэратуры 95,39 °C устойлівая рамбічная мадыфікацыя серкі (α-S) — лімонна-жоўтыя крышталі. Пры тэмпэратуры вышэй за 95,39 °C і да тэмпэратуры плаўленьня — манаклінная (β-S) — мядова-жоўтыя крышталі са шчыльнасьцю 1,960 г/см3. Вядомы і іншыя мадыфікацыі серкі, напрыклад, пры рэзкім ахаладжэньні серкі атрымліваюць аморфную серку са шчыльнасьцю 1,920 г/см3). Дыэлектрык. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў серкавугляродзе, фэноле, бэнзоле, аніліне[2]. Асноўныя радовішчы — у Мэксыцы, ЗША, Расеі, Польшчы, Італіі, Японіі. Здабываецца таксама ў Гішпаніі[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads