Вуліца Братоў Лізюковых (Гомель)
вуліца Гомля From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Братоў Лізюковых — вуліца ў Савецкім раёне гораду Гомля.
Вуліца пачынаецца ад вуліцы Карбышава і заканчваецца ля скрыжаваньня з праспэктам Кастрычніка.
Remove ads
Назва вуліцы
Вуліца атрымала сваю назву ў 1968 годзе ў гонар братоў Лізюковых: Аляксандра Ільліча, Пятра Ільліча і Яўгена Ільліча. Усе браты загінулі ў гады нямецка-савецкай вайны. Першым з названых братоў прысвоенае званьне Герояў Савецкага Саюзу, Аляксандру Ільлічу ў 1941 годзе, Пятру Ільлічу ў 1945 годзе.
Аблічча вуліцы
Вуліца забудаваная 5- і 9- павярховымі жылымі дамамі. На ёй таксама разьмешчаныя:
- Гомельская абласная лякарня
- Паліклініка
- ААТ «Малочныя прадукты»
- Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 36 імя Івана Мележа (на будынку якой усталяваная мэмарыяльная дошка братам Лізюковым; на хаце № 7 — памятная дошка аб назьве вуліцы. У сярэдняй школе № 36 таксама створаны прысьвечаны ім музэй).
Remove ads
Перасякае вуліцы
- Карбышава
- Праспэкт Кастрычніка
Літаратура
- Гомель. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Белсэ, 1991. — 527 з.
- Гомель. Атлас. — Мн.: Белкартография, 2005. — 41 з.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads