Вуліца Зыбіцкая
вуліца ў Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Зыбіцкая — вуліца ў гістарычным цэнтры Менску, адна з старэйшых вуліцаў места. Праходзіць уздоўж ракі Сьвіслач, ля падножжа ўзгорка Высокага Места.
Бліжэй да рэчышча Сьвіслачы праходзіла траса Гандлёва-Набярэжнай вуліцы (цяпер не існуе).
У цяперашні час зьяўляецца папулярным гарадзкім шпацырам.
Этымалёгія назвы
Назва вуліцы пайшла ад яе разьмяшчэньня на «зыбі», балоце.[1] Вуліца знаходзілася на хісткай абалоне і часта цярпела ад паводак.
Гісторыя
Утварылася да канца XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў[2] і злучала Нізкі Рынак зь мясьцінай, якая звалася Валокі Полацкія[3] (пазьней з малочным рынкам). У тыя часы тут зьявілася некалькі вадзяных млыноў.
У 1866 року па задушэньні нацыянальна-вызваленчага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады перайменавалі Зыбіцкую ў Балотную (разам зь яшчэ 16 вуліцамі і завулкамі Менску[4]), а ў 1882 року паводле ініцыятывы жыхароў — у Гандлёвую.
17 сакавіка 2010 менскія ўлады вярнулі вуліцы гістарычную назву Зыбіцкая.[5][6]
Remove ads
Забудова
Амаль усю гістарычную забудову вуліцы зруйнавалі ў 1960-я.[1]
Апошнія ацалелыя аўтэнтычныя збудаваньні зьнішчылі ўжо ў пач. XXI ст. — тры дамы XVII—XIX стагодзьдзяў (№№27, 25 і №12 па вул. Герцана) і гаспадарчыя пабудовы ХІХ ст. На іх месцы збудавалі муляжы без захаваньня плянаваньняў і памераў. Асаблівую каштоўнасьць уяўляў разбураны будынак адной з пабудоваў жаночага бэрнардынскага кляштару XVII—XVIII стагодзьдзяў (меў аўтэнтычныя скляпеньні).[7]
Пры будаўніцтве Асьветнага цэнтру Расейскай Праваслаўнай Царквы і паркінгу не было праведзена належных археалягічных раскопак, у выніку чаго былі непапраўна пашкоджаныя і страчаныя культурныя пласты ХІ—ХІХ стагодзьдзяў[7].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads