Сьвіслач (басэйн Дняпра)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьві́слач — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай і Магілёўскай абласьцях. Даўжыня 285 км. Плошча вадазбору 5,2 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці каля 40—50 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на Менскім узвышшы за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Шапавалаў Валожынскага раёну, вусьце на паўднёва-ўсходняй ускраіне мястэчка Сьвіслачы Асіпавіцкага раёну. Працякае цэнтральнай часткай Менскага ўзвышша і заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць штучныя вадаёмы — вадасховішчы і рыбагаспадарчыя сажалкі.
Даліна ў вытокавай частцы У-падобная і скрынкападобная, у сярэдняй плыні пераважна трапэцападобная, у ніжняй — невыразная або трапэцападобная, шырыня яе ў вярхоўі 0,4—0,6 км, у сярэдняй і ніжняй плыні 1—2 км. Схілы ў верхняй і сярэдняй плыні ўмерана стромкія, радзей спадзістыя (вышыня 10—12 м), парэзаныя далінамі прытокаў. Абалона двухбаковая (радзей аднабаковая), чаргуецца па берагах, парэзаная старыцамі і мэліярацыйнымі каналамі, пераважна адкрытая. Шырыня яе 0,3—0,5 км у верхняй і 0,8—1 км у ніжняй плыні[2].
У вярхоўі ад вёскі Векшыцаў, дзе рака зьяўляецца часткай канала Вялейска-Менскай воднай сыстэмы, шырыня рэчышча да Заслаўскага вадасховішча 20—25 м. Рэчышча ў межах Менску і ніжэй да вёскі Каралішчавічаў Менскага раёну на 7 невялікіх дзялянках агульнай працягласьцю 7,9 км каналізаванае, ніжэй за плаціны Камсамольскага возера — выпраставанае. У межах Менску рака ўтварае 8 лукавінаў. У цэнтры места берагі забэтанаваныя, добраўпарадкаваныя. У сярэдняй і ніжняй плыні рэчышча мэандруе, глыбокаўрэзанае, зьвілістае, шырынёй 25—30 м, ніжэй за плаціну Асіпавіцкага вадасховішча — да 50 м. Берагі ў ніжняй плыні вышынёй 2—3 м, месцамі 6—8 м. Дно роўнае, пясковае і пяскова-глеістае.
Прыродны рэжым ракі зарэгуляваны каскадам вадасховішчаў. На сьцёк уплывае перапампоўка вады з ракі Вяльлі Вялейска-Менскай воднай сыстэмай. 3 вадасховішча Драздоў частка сьцёку ідзе ў Сьляпянскую водную сыстэму, у пэрспэктыве паступіць у Лошыцкую водную сыстэму, што дасьць магчымасьць стварыць воднае кола ў Менску агульным працягам каля 50 км. Рэжым ракі вывучаўся на 19 пастах і значна зьмяніўся па пабудове Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Да яе будаваньня рака замярзала ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка, найбольшыя ўзроўні вады ў 1-й дэкадзе красавіка, трываласьць разводзьдзя 50 дзён; па пабудове сыстэмы рэжым ракі мала вывучаўся[3].
Remove ads
Жывёльны сьвет
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Рака ў Менску на старых здымках
- 1905 г.
- 1910 г.
- 1911 г.
- 1912 г.
- Лавы, 1913 г.
- Хлусаў мост, 1915 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан у межах Менску
- З боку Пярэспы
- Каля сквэру імя Янкі Купалы
- Раён Мескага саду
- Раён гістарычных Кашараў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads