Скарына (выдавецтва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Выдавецтва «Скарына» (па-ангельску: Skaryna ці Skaryna Press) — беларускае выдавецтва ў Лёндане. Заснаванае 6 жніўня 2022 беларускім і брытанскім выдаўцом, гісторыкам, бібліятэкарам Ігарам Івановым і ягонымі аднадумцамі[1]. Выдавецтва спэцыялізуецца на беларускамоўнай літаратуры. У пэрспэктыве выданьне кнігаў на іншых мовах[2].

Хуткія факты Дэвіз, Заснаваная ...
Remove ads

Гісторыя

У беларускага замежжа — доўгая гісторыя і багатая традыцыя. Лёндан займае асаблівае месца ў гэтай гісторыі: тут друкаваў кнігі Ян зь Літвы, прыдумаў «ŭ» Аляксандар Рыпінскі, ствараў багатую літургічную спадчыну а. Аляксандар Надсан.

Выдавецтва «Скарына» было створанае групай аднадумцаў у 2022 годзе, каб працягваць і ўзбагачаць гэтую традыцыю, адлюстроўваць патэнцыял беларускага замежжа, і наладжваць сувязі паміж аўтар-к-амі і чытацтвам у Беларусі і за яе межамі[3].

Выдавецтва адрозьніваецца мабільнасьцю, часта наведвае свае чытацтва па сьвеце: у Польшчы, Летуве, Нямеччыне, Сакартвэле. Слоганам выдавецтва зьяўляецца выраз «Кнігі зьбіраюць супольнасьць»[4].

Першымі кнігамі «Скарыны» сталі паэтычны зборнік Ганны Комар «Мы вернемся» (гэты цудоўны паэтычны дакумэнт Беларусі 2022—2021 гадоў не мог выйсьці ў Беларусі, таму рыхтаваўся маскоўскім выдавецтвам і быў падхоплены «Скарынай») і цудоўны пераклад украінскага тытана беларускага паходжаньня Агатангела Крымскага «Бэйруцкія апавяданьні»[5].

Remove ads

Місія

На старонцы выдавецтва пазначаныя тры галоўныя прынцыпы дзейнасьці, своеасаблівая місія:

Асьветніцтва — жаданьне казаць непрамоўленае або — наўмысна ці ненаўмысна — забытае, а таксама захоўваць, распаўсюджваць і памнажаць традыцыі і дасягненьні, што ўзьніклі ў беларускім замежжы;

Супраціў цэнзуры і абмежаваньням свабоды творчасьці, каб быць пляцоўкай для вольнага абмену думкамі;

Сучаснасьць — ствараць і выдаваць кнігі па-новаму, тут і цяпер, каб яны разьляталіся па ўсім беларускім сусьвеце і жылі доўгім жыцьцём[6].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads