Выкраданьне чалавека

супрацьпраўнае завалоданьне чалавекам з яго перамяшчэньнем у іншае месца From Wikipedia, the free encyclopedia

Выкраданьне чалавека
Remove ads

Выкраданьне чалавека — супрацьпраўнае завалоданьне чалавекам з яго перамяшчэньнем у іншае месца.

Хуткія факты Падкляса ад, Удзельнік ...

Можа ўчыняцца: 1) таемна, 2) адкрыта, 3) шляхам падману, 4) шляхам злоўжываньня даверам, 5) у спалучэньні з гвалтам, 6) з пагрозай прымяненьня гвалту. Адносілася да злачынстваў супраць свабоды чалавека[1]. Скіраванае на вынятак яго з натуральнага мікрасацыяльнага асяродзьдзя, перасоўваньне зь яго месца жыхарства з наступным утрыманьнем супраць яго волі ў іншым месцы. Большай часткай зьдзяйсьняецца з карысьлівых падахвочваньняў і мае мэтай атрыманьне выкупу ад сваякоў ці блізкіх да выкрадзенай асобы, а таксама прымус гэтых асобаў да выкананьня патрэбных для выкрадальнікаў дзеяньняў.

Remove ads

Беларусь

Крымінальны кодэкс Беларусі 1999 году зьмяшчаў артыкул 182 «Выкраданьне чалавека», за якое прадугледжваў пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 7 гадоў. Зьняволеньне магло скласьці ад 5 да 15 гадоў са штрафам, калі выкраданьне ўчынялі:

  1. у дачыненьні да заведама непаўналетняга;
  2. у дачыненьні да некалькіх асобаў;
  3. з карысьлівых намераў;
  4. з мэтай эксплюатацыі;
  5. з мэтай выманьня ў пацярпелага органаў або тканак для перасадкі;
  6. групай асобаў паводле папярэдняй змовы;
  7. з прымяненьнем небясьпечнага для жыцьця або здароўя гвалту або ў суправаджэньні з мучэньнямі або катаваньнем[1].

Зьняволеньнем ад 10 да 15 гадоў са штрафам мелі пакараць за выкраданьне, што выклікала сьмерць пацярпелага паводле неасьцярожнасьці, прычыненьне цяжкага цялеснага зьнявечаньня або ўчынялася арганізаванай групай[1].

Крымінальная адказнасьць за выкраданьне наставала ва ўзросьце ад 14 гадоў (артыкул 27). Пры гэтым выкраданьне прадстаўніка замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі з мэтай правакацыі міжнародных ускладненьняў або вайны ці дэстабілізацыі грамадзкага парадку ў замежнай дзяржаве разглядалася ў якасьці тэрарызму і мела карацца зьняволеньнем ад 8 да 15 гадоў (артыкул 124). Выкраданьне людзей зь іх зьнікненьнем, катаваньнем або жорсткасьцю да іх у сувязі з расавай, грамадзянскай, народнай прыналежнасьцю, грамадзянскімі перакананьнямі і веравызнаньнем цывільнага насельніцтва магло карацца зьняволеньнем на тэрмін ад 7 да 25 гадоў, пажыцьцёвым зьняволеньнем або сьмяротнай карай (артыкул 128)[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads