Выслоўі Саламонавы (Скарына)
кніга, выдадзеная Францішкам Скарынам From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выслоўі Саламонавы («Книги еже словуть притчи Соломона царя Израилева сына Давыдова, он же былъ царем въ Ерусалиме») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 6 кастрычніка 1517 году.
Remove ads
Зьмест кнігі
На тытульным аркушы зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на рускій языкъ докторомъ Францискомъ Скориною с Полоцка»), а на адвароце-4 аркушы — «Предисловие в притчи премудрага Саломона царя Израилева», у якім Скарына разважае пра мудрасьць гэтага біблейскага аўтара, дае тлумачэньне яго імя («Саломон еже ест мирный или спокойный, понеже был мир и покой по вся времена царства его»). Далей паведамляецца пра пісьменьніцкую дзейнасьць Саламона, які быў аўтарам кніг Выслоўяў, Эклезіяст і Песьні Песьняў. У прамове коратка аналізуюцца дзьве апошнія кнігі і больш падрабязна першая. Скарына высока ацэньвае кнігу Прытчаў, лічыць, што яна патрэбна для «чести всякому человеку, мудрому и безумному, богатому и вбогому, младому и старому, наболей тым, они же хотять имети добрые обычае и познати мудрость и науку». На 4 аркушы даецца анатацыя, у якой раскрываецца зьмест кнігі і колькасьць разьдзелаў. На 4-47 аркушах выдадзены тэкст усіх 31 разьдзелаў кнігі Прытчаў, на апошнім 48-м аркушы — кароткае пасьляслоўе.
Remove ads
Друкарскія асаблівасьці выданьня
Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 48 аркушаў, якія сабраны ў 6 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана 2 аднолькавымі ілюстрацыямі «Суд Саламона», 2 віньеткамі і 34 ініцыяламі. Віньеткі акаймоўваюць адварот першага аркуша, на ім пачынаецца прамова. Канцоўка завяршае анатацыю. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмовы і пасьляслоўя.
Захавалася 14 асобнікаў выданьня, зь іх 7 поўныя.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads