Высокае возера (Браслаўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Высо́кае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Богіна. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр.

Возера
Высокае
КраінаБеларусь
Плошча1,42 км²
Плошча вадазбору845 км²
Максымальная глыбіня8,9 м
Найбольшая даўжыня3,52 км
Найбольшая шырыня0,6 км
Даўжыня берагавой лініі9,45 км
Вышыня над узроўнем мора127 м[1]
Аб’ём вады5,18 млн м³
Каардынаты55°26′18″ пн. ш. 26°47′55″ у. д.
Высокае на мапе Беларусі ±
Thumb
Высокае
Высокае

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысьвяты, якая працякае праз возера. Плошча возера Высокае складае 1,42 км². Найбольшая глыбіня возера — 8,9 м. Даўжыня возера — 3,52 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,45 км. Аб’ём вады ў возеры складае 5,18 млн м³, плошча вадазбору возера — 845 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 9—15 м, разараныя. У ніжняй частцы схілы парослыя хмызьняком. Берагі вадаёма нізкія, вышынёй да 0,1 м, знаходзяцца пад хмызьняком. На ўсходзе берагі зьліваюцца з схіламі.

Дно возера мае складаную будову: упадзічы чаргуюцца зь мелямі. Дно высланае пяском, глеем, глінай.

Возера мае 3 выспы, агульная плошча якіх складае 0,03 км².

Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае 5—30 м, возера зарастае да глыбіні 3 м.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads