Браслаўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Браслаўскі раён
Remove ads

Бра́слаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,27 тыс. км²[2]. Насельніцтва на 2018 год — 25 508 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Браслаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Раён мае даволі густую рачную сетку. Рэкі Браслаўшчыны адносяцца да Заходне-Дзьвінскага гідралягічнага раёну. Найбуйнейшай ракой зьяўляецца Дзьвіна (яе працягласьць на тэрыторыі раёну каля 10 км). Сярод іншых рэк Дзісна, па якой праходзіць мяжа зь Летувой і Пастаўскім раёнам; Друйка, якая дрэніруе асноўныя азёры Браслаўскай групы і злучае іх зь Дзьвіной; таксама Дрысьвята, Янка, Рычанка, Дружнянка, Акунёўка, Акмяніца, Усьвіца, Прорва, Плесавіца, Абабіца.

Remove ads

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 29 175 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 26 324 чал.[5]; 2017 год — 25 946 чал.[6]; 2018 год — 25 508 чал.[1]

Вядомыя асобы

  • Тамаш Ваўжэцкі (1753, маёнтак Мейшты — 1816) — адзін з кіраўнікоў Паўстаньня 1794 году
  • Мікола Канаш (1926, в. Азярава — 2006) — беларускі грамадзкі дзяяч. Сябра Саюзу беларускай моладзі ў Другую сусьветную вайну, вязень ГУЛяга, сулягернік Ларысы Геніюш і публікатар яе вершаў[7]
  • Алеся Фурс, дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву
  • Пётра Сергіевіч (1900, в. Стаўрова — 1984) — беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст

СМІ

У Браславе выдаецца раённая газэта «Браслаўская звязда».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads