Высокі Двор

мястэчка ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Высокі Двор (лет. Aukštadvaris) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Верхняй. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 977 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на захад ад Трокаў.

Хуткія факты

Высокі Двор — мястэчка гістарычнай Троччыны, з 1992 году цэнтар рэгіянальнага парку. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Дамініка, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы.

Remove ads

Назва

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: до Высокого двора (1529 год)[1]; Высоки Двор (1553 год)[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Высокі Двор датуецца 1518 годам. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

9 жніўня 1569 году Высокі Двор атрымаў статус мястэчка. У 1628 годзе тут заснавалі кляштар дамініканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Кляштар дамініканаў да (налева) і па (направа) маскоўскай перабудове

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Высокі Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, а касьцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Каля 1895 году ў мястэчку было 28 будынкаў. У 1907—1913 гадох у Высокім Двары паводле праекту архітэктуара Антонія Філіповіча-Дубовіка збудавалі новы касьцёл.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Высокі Двор занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Высокі Двор апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1895 год — 634 чал., зь іх 386 каталікоў, 41 праваслаўны, 8 эвангелістаў, 194 юдэі і 5 мусульманаў[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 977 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Божага Цела (1913)
  • Касьцёл Сьвятога Дамініка і кляштар дамініканаў (1667)
  • Могілкі хрысьціянскія
  • Сядзіба Малеўскіх (1837)

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads