Вэксілялёгія

галіна гісторыі, якая займаецца вывучэньнем сьцягоў From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэксілялёгія
Remove ads
Remove ads

Вэксілялё́гія (ад лац. vexillum — «сьцяг») — гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэньнем сьцягоў, знамёнаў, штандараў, вымпелаў і іншых прадметаў падобнага роду.

Thumb
Сьцяг Міжнароднай фэдэрацыі вэксілялягічных асацыяцыяў

Слова вэксілялёгія паходзіць ад лацінскага слова «vexillum»[1], якое абазначала сьцяг, які выкарыстоўваўся старажытнарымскімі легіёнамі.

Шырокая цікавасьць да вэксілялёгіі зьявілася ў Амэрыцы і Эўропе ў 1960-х гадах. Неўзабаве было заснавана мноства спэцыялізаваных пэрыядычных выданьняў, якія існуюць і ў нашыя дні (чэскі «Вэксілялёгія», амэрыканскі «Сьцяг-бюлетэнь», ангельскі «Флагмастэр», канадзкі «Флагскан» і іншыя). Шырокай папулярызацыі вэксілялёгіі паслужылі кнігі амэрыканскага сьцягаведа Ўітні Сьміта. Кнігі Сьміта былі перакладзеныя амаль на ўсе эўрапейскія мовы.

У СССР напрыканцы 1960-х гадоў таксама павялічылася цікавасьць да сьцягоў. Зьявіліся першыя кнігі пра сьцягі: «Флаги государств мира» К. Іванова (расейскамоўная, выйшла некалькі выданьняў), «Флаги рассказывают» К. Мамаева.

Зьявіліся й энтузіясты вэксілялёгіі: М. Раўніўцаў, У. Курасоў, А. Басоў і іншыя. Іх імёны часта сустракаюцца ў замежных сьцягавых бюлетэнях 1980-х і 1990-х гадоў (у СССР, як і цяпер у Беларусі, спэцыялізаванага друкаванага выданьня па сьцягах не было).

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads