Вэндзкая дзяржава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэндзкая дзяржава
Remove ads

Вэндзкая дзяржа́ва — сярэднявечная дзяржава палабскіх славянаў (бодрычаў, люцічаў, памаран) у 1040-я гады — першай трэці XII стагодзьдзя.

Thumb
Землі бодрычаў

Улучала землі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, паміж утокамі рэк Лабы і Одры (цяпер тэрыторыя Нямеччыны).

Гісторыя

Заснавальнік — бодрыцкі князь Готшалк (1044—1066). Ён і яго пераемнік князь Крут (1066—1093), каб процістаяць нямецка-каталіцкай навале, намагаліся стварыць незалежную славенскую царкву. За Крутам дзяржава пашырылася да Паўночнага мора. Сын Готшалка князь (у дакумэнтах «кароль») Генрык (кіраваў з 1093 году) вярнуў у краіну нямецкіх біскупаў, што выклікала хваляваньні.

Канчаткова Вэндзкая дзяржава распалася каля 1129 году[1].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads