Одра

рака ў Чэхіі, Польшчы і Нямеччыне From Wikipedia, the free encyclopedia

Одра
Remove ads

О́дра (па-чэску: Odra, па-нямецку: Oder, па-польску: Odra, па-дольнасорбску: Odra, па-верхнелужыцку: Wodra, па-лацінску: Viadua, Viadrus) — рака ў Цэнтральнай Эўропе, працякае па тэрыторыі Чэхіі, Польшчы і Нямеччыны.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads
Remove ads

Одра ў гісторыі

Назва ракі ня згадваецца ў гістарычных крыніцах, большасьць старажытных храністаў не ўспамінаюць аб вялікай рацэ паміж Лабай і Віслай. Але Пталямэй кажа аб двух рэках у гэтай мясцовасьці: Suebos i Oviadoua, якія, хутчэй за ўсё, былі выдуманыя. Самыя першыя згадкі аб рацэ называюць яе Одрай (іншыя назвы бяруць ад яе паходжаньне: напр. Viadrus — узгадваецца ў лацінскамоўных крыніцах ХVI стагодзьдзя). Этымалёгію назвы Одра нельга растлумачыць на падставе ніякай вядомай мовы, яле існуюць спробы зьвязаць гэты гідронім з кельцкай, нямецкай і славацкай мовамі.

Ад лацінскай назвы ракі пайшла назва эўрарэгіёну «Pro Europa Viadrina», які быў створаны ў 1993 годзе, а таксама назва польска-нямецкага «Эўрапейскага ўнівэрсытэту Viadrina» у Франкфурце-на-Одры.

Remove ads

Плынь

Одра мае сваю крыніцу ў Одраўскіх гарах, на вышыні 632 мэтры над узроўнем мора. У горных раёнах, на некаторых адрэзках Одра цячэ па мяжы паміж Чэхіяй і Польшчай, а ў ніжнім цячэньні, празь яе праходзіць мяжа паміж Нямеччынай і Польшчай (па працягу 178,8 км). Самымі вялікімі гарадамі, празь якія цячэ рака, зьяўляюцца Ўроцлаў, Аполе, Шчэцін і Астрава. У Кюстрыне ў Одру ўпадае Варта.

На 704 км цячэньня Одра разьдзяляецца на два рукавы, адзін зь якіх (Усходняя Одра) цячэ ў возера Дабіе, а другі цячэ праз Шчэцін, утвараючы Заходнюю Одру. У навакольлі Шчэціна Одра дзеліцца на некалькі руслаў, упадаючы ў Балтыйскае мора.

Сярэдні нахіл Одры ў верхнім цячэньні складае 7‰, потым ён скарачаецца да 1‰ і яшчэ меншых значэньняў у вусьці, а сярэдні схіл па ўсёй даўжыні складае 0,73‰.

Remove ads

Эканоміка

Дзякуючы таму, што Одра зьяўляецца судаходнай практычна па ўсёй даўжыні, яна стала асноўнай воднай транспартнай артэрыяй заходняй Польшчы і ўсходняй Нямеччыны. Рака злучыла прылягаючыя рэгіёны з Балтыйскім морам, дзякуючы чаму яны атрымалі значнае эканамічнае разьвіцьцё. На Одры знаходзяцца 7 водных электрастанцыяў, самая вялікае зь якіх мае магутнасьць 9,7 МВт.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads