Вэнэцыянская камісія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вэнэцыянская камісія, афіцыйна Эўрапе́йская камі́сія дзе́ля дэмакра́тыі праз пра́ва — дарадчы орган Рады Эўропы, які складаюць незалежныя экспэрты ў галіне канстытуцыйнага права. Камісія створаная ў 1990 року пасьля падзеньня Бэрлінскага муру, паколькі неабходная было канстутыцыйная дапамога ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Назва камісіі паходзіць ад месца ейнага збору ў Вэнэцыі (Італія), дзе паседжаньні адбываюцца чатыры разы ў год.
Remove ads
Дзяржавы-ўдзельніцы

Чалец
Асацыяваны чалец
Назіральнік
Спэцыяльны статус супрацоўніцтва
У 1990 року камісію склалі 18 дзяржаваў, паступова да яе далучыліся ўсе дзяржавы-ўдзельніцы Рады Эўропы, а з 2002 поўнымі чальцамі камісіі могуць быць і іншыя дзяржавы.
Паводле стану на 2017 року чальцамі Вэнэцыянскай камісіі ёсьць 61 дзяржава. Беларусь уваходзіць у камісію на правох асацыяванага сябра, 5 дзяржаваў-назіральніцаў; Палестынская нацыянальная аўтаномія і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка маюць адмысловы статус[1]. Эўрапейскі Зьвяз, АБСЭ/БДІПЧ і Міжнародная асацыяцыя канстутыцыйных правоў прымаюць удзел у пленарных паседжаньнях Камісіі.
Remove ads
Задачы
Асноўная задача Вэнэцыянскай камісіі — судзеяньне і кансультацыі асобных дзяржаваў у канстытуцыйных пытаньнях дзеля паляпшэньня дзеяньня дэмакратычных інстытуцыяў і абароны правоў чалавека. Ужо ў 1991 року камісія ўдзельнічала ў стварэньні першай дэмакратычнай Канстытуцыі Румыніі з 1947 року. Таксама Вэнэцыянская камісія адыграла значную ролю ў стварэньні канстытуцыйных законаў Босьніі і Герцагавіны, Македоніі, Сэрбіі, Чарнагорыі і Косава. Брала ўдзел у вырашэньні спрэчак па статусе Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ў Грузіі ды Прыднястроўя ў Малдове.
Праца камісіі ў галіне выбараў, рэфэрэндумаў і палітычных партыяў кіруецца Радай за дэмакратычныя выбары (РДВ), якая складаецца з прадстаўнікоў Вэнэцыянскай камісіі, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) ды Кангрэсам Рады Эўропы.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads