Вэнэцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вэнэ́цыя (па-італьянску: Venezia, па-вэнэцыянску: Venezsia) — горад у паўночнай Італіі. Насельніцтва на 2017 год — 260 717 жыхароў.
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Порт на Адрыятычным моры (грузазварот больш за 20 млн тон у год); міжнародны аэрапорт імя Марка Полё. Гістарычны цэнтар разьмешчаны на 118 выспах Вэнэцыянскай лягуны, падзеленых 150 каналамі й пратокамі, празь якія перакінута каля 400 мастоў (у тым ліку Рыяльта і так званы мост Уздыхаў, абодва былі пабудаваны да канца XVI стагодзьдзя).
Прамыслова-партовая частка Вэнэцыі мацерыковая. Суднабудаваньне й сударамонт, каляровая мэталюргія, нафтаперапрацоўчая, хімічная, электратэхнічная, лёгкая прамысловасьць. Рамесная вытворчасьць мастацкіх вырабаў з шкла (выспа Мурана; музэй), карунак (выспа Бурана), мазаікі. Унівэрсытэт, кансэрваторыя (1916). Музэі (у тым ліку галерэя Акадэміі мастацтваў). Першы агульнадаступны опэрны тэатар (1637—1812), опэрны тэатар «Фэнічэ» (1792).
Вэнэцыя — марскі курорт, цэнтар міжнароднага турызму сусьветнага значэньня, месца правядзеньня міжнародных кінафэстаў, мастацкіх выстаў. Нутрагарадзкія перавозкі на маторных суднах, гандолах, баржах. Селішча з V стагодзьдзя да н. э., горад з пачатку IX стагодзьдзя. З IX—X па XVI стагодзьдзі — буйны цэнтар пасрэдніцкага гандлю паміж Заходняй Эўропай і Ўсходам. У сярэднія стагодзьдзі рэспубліка (з канца XIII стагодзьдзя алігархічная, з дожам на чале) са значнай падуладнай ёй тэрыторыяй. У 1797—1805 і 1815—1866 гадох Вэнэцыя — валоданьне Аўстрыі. Уздоўж каналаў і вузкіх крывых вуліц разьмяшчаюцца багата дэкараваныя цэрквы, палацы. На цэнтральнай плошчы Сан-Марка — базыліка (IX—XV стагодзьдзя), Палац дожаў (XIV—XV стагодзьдзяў), Старая бібліятэка Сан-Марка (XVI стагодзьдзя), будынкі рэлігійных братэрстваў (скоўл), кляштары. Горад і лагуна уключаныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Гранд-канал (Canal Grande), выгінаючыся S-вобразна, праходзіць праз цэнтар Вэнэцыі, вынікаючы старому рэчышчу ракі. Яго бакі, у сваю чаргу, вызначаюць 6 адміністрацыйных раёнаў (sestieri), якія склаліся яшчэ ў сярэднія стагодзьдзі.
- Сан-Марка (San Marco)
- Канарэджа (Cannaregio)
- Кастэльлё (Castello)
- Дарсадура (Dorsoduro)
- Сан-Полё (San Polo)
- Санта-Крочэ (Santa Croce)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads