Вэніямін Брух

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вэніямі́н Брух — эпіскап духоўнай асацыяцыі «Зносіны Калвары Беларусі»(недаступная спасылка)[1], заснавальнік і пастар (1991—2002) беларускай супольнасьці «Царква Ісуса Хрыста». Грамадзянін Украіны.

Жыцьцяпіс

Скончыў біблейскую школу «Хрыстос — сьвету» ў Елгаве (Латвія). У траўні 1991 разам з жонкай і сынам Давідам пераехаў на місіянэрскую працу ў Менск, дзе заснаваў першую ў Беларусі поўнаэвангельскую «Царкву Ісуса Хрыста»[2], першыя эвангелізацыйныя сабраньні якой адбываліся ў тэатры імя Янкі Купалы.

У лютым 1992 году царква была афіцыйна зарэгістраваная. Празь пяць год пасьля заснаваньня яна мела 739 чальцоў[3].

22 студзеня 2002 году Брух атрымаў прызваньне для апостальскага служэньня і склаў абавязкі пастара царквы.

Пасьля падвядзеньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году прыняў удзел у мітынгу на Кастрычніцкай плошчы. Удзельнічаў у галадоўцы ў падтрымку царквы «Новае Жыцьцё»[4].

16 кастрычніка 2008 году быў затрыманы памежнай службай у аэрапорце «Менск-2»[5], а пасьля дэпартаваны зь Беларусі без тлумачэньня прычынаў[6]. Сам Вэніямін Брух прычынамі дэпартацыі назваў сваю рэлігійную дзейнасьць і актыўную грамадзянскую пазыцыю:

« Последние пасторы, кого я помню — это пастор Стюарт Виноград (возглавлял мессианскую общину в Минске), пастор Ярослав Лукасик (церковь Иоанн Предтеча) и вот, в конце концов, и моя очередь пришла, стать еще одним служителем иностранцем (я гражданин Украины), которого депортировали из Беларуси за религиозную деятельность и активную гражданскую позицию. »

—Вэніямін Брух, http://wwjd.ru/news/evangelical/episkop-veniamin-bruh-rasskazal-pochemu-ego-deportirovali-iz-belarusi/

Remove ads

Сям’я

Жонка Грэйс (Нэлі). Дзеці: Давід, Эсьфір, Рэвэка, Суламіта[7].

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads