Яраслаў Лукасік

беларускі і ўкраінскі пратэстанцкі дзяяч польскага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ярасла́ў Ге́нрыхавіч Лука́сік — беларускі пратэстанцкі дзяяч польскага паходжаньня, пастар менскай царквы «Ян Прадвесьнік».

Хуткія факты Месца нараджэньня, Занятак ...

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Лукаве[1] ў каталіцкай сям’і. Пэўны час працаваў у Белавескай пушчы, за 3 кілямэтры ад беларускай мяжы[2].

Скончыў факультэт беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Прыехаў у Беларусь у 1993 годзе як каталіцкі актывіст. Стаў адным з заснавальнікаў харызматычнай супольнасьці, дзейнасьць якой прывяла да канфлікту з герархіяй каталіцкай царквы ў Беларусі. Пасьля гэтага ён прыняў пратэстанцтва і стаў вернікам, а пасьля прапаведнікам і пастарам поўнаэвангельскай грамады[1].

У цяперашні час пражывае ў Кіеве.

Remove ads

Сям’я

У 1998 годзе ажаніўся зь беларускай. Маюць чатырох дзяцей: сыноў Яна і Марціна, дачку Міру, таксама сына Даніэля. Дзеці размаўляюць па-беларуску[3].

28 чэрвеня 2007 году жонка Натальля і дзеці Яраслава Лукасіка зьехалі зь Беларусі ў Польшчу, куды той быў дэпартаваны[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads