Вэцумніекі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вэцумніекі — вёска ў Латвіі, цэнтар Вэцумніецкага краю. Адносіцца да гістарычнага рэгіёну Зэмгалэ. Каля вёскі праходзяць аўташлях Р88 Баўска-Ліндэ і чыгуначная лінія Крустпілс-Елгава. Адлегласьць ад Рыгі складае 45 кілямэтраў, ад Баўскі — 30 кілямэтраў. Празь вёску цячэ рака Тальке, на якой утвораныя два вадасховішчы — Старое ды Новае азёры.
Remove ads
Гісторыя
Месца сучасных Вэцумніекаў было заселенае ад часоў жалезнага веку, аб чым сьведчаць знаходкі ІІ-ІХ стагодзьдзяў на гарадзішчы Чыганы.[1] Да 1940 року паселішча мела назву Вэцмуіжа, або па-нямецку Нойгут.
Інфраструктура
Забудова Вэцумніекаў складаецца з двух- і трохпавярховых шматкватэрных будынкаў, а таксама з дамоў сядзібнага тыпу. У вёсцы маюцца сярэдняя, музычная і мастацкая школы, бібліятэка, народны дом, лютэранская кірха, капліца, спартовая заля, забаўляльны цэнтар. У Вэцумніеках налічваецца 22 вуліцы, агульная працягласьць якіх складае 10,05 кілямэтраў.
Славутыя асобы
- Інгмарс Лідака — палітык (1966)
- Айнарс Ковальс — легкаатлет (1981)
- Айварс Сіліньш — актор (1947)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads