43-і вузел сувязі ВМФ Расеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
43-і вузел сувязі ВМФ Расеі «Вялейка» (радыёстанцыя «Антэй», RJH69) — вузел сувязі, які забясьпечвае простую і адваротную сувязь Галоўнага штаба ВМФ Расеі з атамнымі падводнымі лодкамі, якія нясуць баявое дзяжурства ў раёнах Атлянтычнага, Індыйскага і часткова Ціхага акіянаў[1]. Таксама ладзіць радыётэхнічную выведку і радыёэлектронную барацьбу[2]. Адна зь некалькіх падобных радыёстанцый адзінай глябальнай стала дзейнай сыстэмы сувязі ВМФ і працуе ў інтарэсах іншых відаў войскаў: РВСП, ВПС, Касьмічных войскаў, перадаючы ў этэр сыгналы эталённага часу[3][4] ў рамках праекту «Бэта».
Разьмешчаны ў Беларусі, за 10 км на захад ад места Вялейкі Менскай вобласьці. Перадатчык радыёстанцыі магутнасьцю 1000 кВт забясьпечвае на звышдоўгіх хвалях дальнасьць сувязі на адлегласьці болей за 10 000[3].
Рашэньне пра будаўніцтва было прынятае ў канцы 1950-х рокаў — на той час гэта быў другі падобны аб’ект у СССР[5]
Вузел сувязі ўведзены ў эксплюатацыю 22 студзеня 1964 року. Агульная плошча 650 га. На аб’екце служаць 350 афіцэраў і мічманаў ВМФ Расеі, а таксама беларускія цывільныя найманцы, якія займаюцца ваенізаванай аховай[1]. Антэнны комплекс (каля 400 га) складаецца з 15 краткавых апорных мачтаў вышынёй 270 м і 3 «круглых» антэнных (выпраменьвальных) мачтаў вышынёй 305 м. Мачты падтрымліваюць антэннае палатно парасоннага тыпу, якое складаецца з нацягнутых тросаў масай 900 т. Дыямэтр «круглых» мачтаў складае 2,2 м пры таўшчыні мэталу 2 см. Пад кожнай мачтай знаходзіцца антэнны павільён з комплексам абсталяваньня, які забясьпечвае работу радыёстанцыі. Памяшканьні радыёстанцыі разьмяшчаюцца ў фартыфікацыйным збудаваньні і заглыбленыя пад зямлю. Яны зьяўляюцца аўтаномнымі і абсталяваныя ўсімі неабходнымі сыстэмамі жыцьцезабесьпячэньня[3].
Рашэньне пра разьмяшчэньне аб’екту прымалася з улікам спрыяльнага геаграфічнага становішча. Высокай якасьці радыёсувязі спрыяюць адносная блізкасьць да мора і наяўнасьць вакольных балотаў. Структурна ў склад радыёстанцыі «Антэй» таксама ўваходзіць кароткахвалевы прыёма-перадавальны радыёцэнтар, разьмешчаны ў некалькіх будынках у Вялейцы[3].
Статус аб’екту вызначаны беларуска-расейскім пагадненьнем ад 6 студзеня 1995 року. Пагадненьне набыла моц 31 траўня 1996 року на тэрмін 25 гадоў.
2 ліпеня 2021 року зьявіліся зьвесткі пра спробу падрыву вузла сувязі і пайманьне выканаўцаў тэракту[6][7]. 20 жніўня 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 321, якім ухваліў праект Пратаколу аб працягу тэрміну дзеяньня Пагадненьня аб парадку выкарыстаньня і ўтрыманьня радыёстанцыі Вялейка ад 6 студзеня 1995 году[8]. 20 кастрычніка 2021 году ў Маскве міністры абароны Беларусі і Расеі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакумэнт аб працягу на 25 гадоў тэрміну дзеяньня Пагадненьня аб разьмяшчэньні ў Беларусі 43-га вузла сувязі Вайскова-марскога флёту Расеі «Вялейка»[9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads